Спяшайцеся рабіць дабро! Для набыцця неабходнага імплантанта для Максіма Савельева засталося сабраць менш 5-ці тысяч еўра.

16:04 / 10.02.2012
5423
2

У №5 за 21 студзеня гэтага года мы ўпершыню надрукавалі матэрыял пра дзевяцігадовага хлопчыка Максіма Савельева, які жыве ў Астраўцы, і якому, каб вярнуць слых, неабходна складаная аперацыя. Аперацыю будуць рабіць беларускія ўрачы, але каб яе правесці, неабходна набыць сістэму кахлеарнай імплантацыі “Гібрыд”, якая каштуе 27 тысяч еўра.


У кожным суботнім нумары мы расказвалі чытачам газеты, як праходзіць збор сродкаў на неабходны імплантант. І пасля кожнага выхаду газеты да нас прыходзілі ўсё новыя людзі і прапаноўвалі грошы для дапамогі Максіму.
Збор сродкаў працягваецца і цяпер. І вельмі радасна, што людзі на самой справе неабыякавыя да чужой бяды. Толькі ў мінулы чацвер мы пералічылі сродкі на дабрачынны рахунак, як у рэдакцыю зайшла былая настаўніца і спыталася, каму можна перадаць грошы для Максіма. Калі жанчына даведалася, што мы толькі што пералічылі сабраную суму грошай, і яна будзе першай у новай ведамасці, сказала: “У мяне лёгкая рука – прыйдуць яшчэ людзі! Трэба дапамагчы хлопчыку.”
А рука, відаць, у той настаўніцы і сапраўды лёгкая. Бо на наступны дзень прыйшла мама васьмігадовага Сашы, якога настолькі ўразіла гісторыя Максіма, пра якую расказвалі ў школе, што ён вырашыў аддаць усе грошы, якія збіраў, каб набыць што-небудзь для сябе. Да гэтых зберажэнняў далажылі свае ахвяраванні мама і тата хлопчыка – і мама прынесла ў рэдакцыю адзін мільён рублёў.
Ахвяраванні для Максіма таксама перадалі супрацоўнікі фізкультурна-спартыўнага клуба, акушэрска-гінекалагічнага, кардыялагічнага, рэабілітацыйнага аддзяленняў цэнтральнай раённай бальніцы, персанал райпаліклінікі, супрацоўнікі інспекцыі Міністэрства на падатках і зборах па Астравецкаму раёну, транспартнай інспекцыі АПП “Катлоўка”, Астравецкай райветстанцыі, Міхалішкаўскага сельвыканкама, АЗС №40 г.п. Астравец. Да акцыі па збору сродкаў далучыліся вучні і класны кіраўнік 2 “А” класа гімназіі №1, настаўнікі і тэхперсанал Гудагайскай сярэдняй школы і педагогі, вучні і тэхперсанал Мальскага НПК.
І канешне, асобныя грамадзяне, якія не зважаючы на мароз ці іншыя жыццёвыя праблемы, кожны дзень прыходзілі ў рэдакцыю, каб прынесці дапамогу для Максіма, распытаць пра яго справы і пажадаць хлопчыку выздараўлення. Мы шчыра ўдзячны кожнаму з вас за падтрымку і разуменне!
У чацвер мы ў чарговы раз пералічылі на дабрачынны рахунак Максіма сабраныя сродкі – на гэты раз 9 мільёнаў 287 тысяч беларускіх рублёў. Усяго землякі сабралі і пералічылі на дабрачынны рахунак 24 777 500 рублёў для лячэння Максіма Савельева.
Ахвяраванні ад землякоў і арганізацый Астравецкага раёна, ад жыхароў усёй краіны паступаюць і ў дабрачынны фонд “Шанс”, які збірае сродкі на апарат для Максіма.
І па стану на раніцу пятніцы для набыцця неабходнага Максіму імплантанта засталося сабраць 4428 еўра.
Дапамагчы Максіму можа кожны з нас. Усё, што для гэтага трэба, – пералічыць любую суму грошай на спецыяльна адкрыты рахунак або прынесці свае ахвяраванні ў прэзідыум раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын – у рэдакцыю газеты «Астравецкая праўда».
Агульнымі намаганнямі мы можам дапамагчы Максіму пачуць голас мамы. Ён зноў зможа хадзіць у школу кожны дзень, а не час ад часу, і стане звычайным здаровым хлопчыкам.


Алена ЯРАШЭВІЧ.


Скачать квитанцию на оплату лечения



РЕКВИЗИТЫ ДЛЯ ПЕРЕЧИСЛЕНИЯ СРЕДСТВ НА ИМПЛАНТАНТ ДЛЯ МАКСИМА:


– Благотворительный счёт № 3135000000100 в ОАО «Белгазпромбанк»
г. Минск, код 742
Получатель: Фонд «Шанс»; УНП 805001111
Назначение платежа: пожертвование на лечение ребенка Савельева Максима.

– Электронными деньгами EasyPay можно перечислить средства на благотворительный счет фонда, воспользовавшись автоматической формой оплаты на сайте фонда «Шанс» – chance.by.
– Электронный кошелек WebMoney в белорусских рублях: B199756836033. Назначение платежа: «пожертвование на лечение ребенка Савельева Максима».
– Также можно воспользоваться платежной системой Интернет-банк.
– Вы можете перечислить пожертвование с помощью пластиковой банковской карты VISA и MasterCard посредством платежной системы WebPay, воспользовавшись автоматической формой оплаты на сайте фонда «Шанс».

Комментарии
0
Гость
слово грустное "пожертвование"

Надеюсь на общее желание - помочь...- спасет Максима- и он будет слушать песню птиц
ВЫЗДОРАВЛИВАЙ!
СПАСИБО "Островецкой", без Вашей публикации я бы не знала , что нужна помощь, а сегодня и наша семья внесла небольшой вклад на лечение
Будем молится за выздоровление
Имя Цитировать 0
0
Гость
"Островецкая правда" этим благородным делом объеденила многих неравнодушных людей раёна. Спасибо ей за это! Ведь люди всегда рады помочь, просто не всегда знают как. А Максим обязательно услышит пение птиц. Мы все будем верить и молиться за него!!!!!!!!
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений