Калектыў рэдакцыі з 80-гадовым юбілеем газеты павіншавала Рэгіна Дрэма

15:41 / 29.05.2021

Роўна 80 гадоў назад 29 мая свет пабачыў першы нумар “Астравецкай праўды”. За гэтыя дзесяцігоддзі неаднойчы мяняўся калектыў, прыгажэла і “таўсцела” газета – але нязменным заставаўся прынцып работы журналістаў: шукаем цікавыя навіны, здымаем і пішам – усё робім для вас, нашыя шаноўныя, чытачы. І сяброўствам з падпісчыкамі мы асабліва ганарымся!

IMG_5917.jpg

Напярэдадні “круглабокага” юбілею ў рэдакцыю завітала пазаштатны аўтар Рэгіна Дрэма з вёскі Ліпкі – яе замалёўкі, гумарэскі і гісторыі з жыцця часта з’яўляюцца на старонках газеты. Жанчына падарыла нам незвычайны торт, зроблены ўласнымі рукамі з цукерак, з фігуркамі-лічбамі 80.

– Пра дзень нараджэння роднай газеты памятаю заўсёды – 29 мая таксама з’явілася на свет мая дачка. Адміністрацыйны будынак рэдакцыі цяпер знаходзіцца на вуліцы Энгельса, калісьці і я жыла на такой вуліцы, праўда, у Вільнюсе. Відаць, такія супадзенні зусім невыпадковыя, – віншуючы калектыў, сказала наша пастаянная чытачка. – Здароўя, плёну і новых тэм!

Дзякуй, Рэгіна Іосіфаўна, за віншаванні і такі смачны падарунак. Будзем сябраваць і надалей!

IMG_5921.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алена Ганулич