Пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады

14:36 / 31.05.2021
Прапануем зазірнуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады.

2021-04-29_13-58-27.jpg

27 мая 1971 года
Хімічная праполка збожжавых
…пачалася ў калгасе «Шлях Леніна». Выконвае гэту работу механізаваны атрад па ахове раслін Варнянскага аддзялення «Сельгастэхнікі».
«Да апрацоўкі ядахімікатамі пасеваў яравых збожжавых культур прыступілі і іншыя гаспадаркі раёна. Хімія стала добрым і надзейным памочнікам хлебаробаў у барацьбе за атрыманне высокага ўраджаю сельскагаспадарчых культур», – паведамляе аўтар артыкула.
28 мая 1981 года
Паскорыць здачу металалому
Планы пяці месяцаў па адгрузцы металалому перавыканалі камбінат будаў­нічых матэрыялаў, фабрыка «Аль­хоў­ка», гаспадарча-разліковы пра­­рабскі ўчастак, калгасы імя Чапаева і «Са­вец­кая Беларусь».
Пэўны ўдзел у арганізацыі выканання задання тут прымаюць народныя кантралёры. Яны сочаць за тым, каб металалом не губляўся, не ржавеў, каб яго своечасова збіралі і дастаўлялі ў нарыхтоўчыя пункты.
Аднак так робяць не ўсюды. У выніку многія гаспадаркі не дадаюць да плана 335 тон каштоўнай сыравіны.

30 мая 1991 года
Паказалі культуру
Міжрэспубліканскі семінар-практы­кум па праблемах удасканалення кіравання ўстановамі культуры і перабудовы дзей­насці ў новых умовах праходзіў у раёне.
Загадчыкі аддзелаў культуры, ра­бот­ні­кі Міністэрстваў культуры СССР і БССР, саюзных і рэспубліканскіх цэнтраў наведалі Мальскі кінаканцэртны цэнтр, Страчанскі і Рытанскі культурныя цэнтры, Літвянскі клуб-чытальню, сустрэліся са старшынямі мясцовых калгасаў і сельскіх Саветаў, работнікамі культуры, абмеркавалі сумесныя праблемы, абмяняліся вопытам.
У Ізабелінскім доме нацыянальнай куль­туры госці сталі ўдзельнікамі вячорак «Мацярынскі ручнік».

30 мая 2001 года
У газеты – юбілей
Работнікі газеты адзначылі 60-годдзе з дня выхаду ў свет першага нумара «Астравецкай праўды». Многія былі адзначаны ўзнагародамі.
Так, Ганаровыя граматы абласнога выканаўчага камітэта атрымалі тагачасны рэдактар Ніна Рыбік і аператар камп’ютарнай вёрсткі Людміла Сця­­фанчык, Ганаровых грамат раённага выка­наўчага камітэта былі ўдастоены га­лоў­ны бухгалтар Людміла Ярмаловіч і адказны сакратар Таіса Сямёнава, Ганаровыя граматы ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі і друку аблвыканкама атрымалі загадчык аддзела сельскай гаспадаркі Ганна Чакур, адказны сакратар Таіса Сямёнава, галоўны бухгалтар Людміла Ярмаловіч, аператар камп’ютарнага набору Еўдакія Ходас, фотакарэспандэнт Іван Петрык.

25 мая 2011 года
Маладыя і працавітыя
Вынікі раённага этапу абласнога спаборніцтва БРСМ сярод маладых аператараў машыннага даення падвялі ў Астраўцы.
У тройку лепшых увайшлі Таццяна Жукоўская з СВК «Гудагай», Валянціна Кавалеўская з СВК «Міхалішкі» і Таццяна Лучынская з СВК «Гервяты».
У конкурсе ўдзельнічала 14 маладых аператараў машыннага даення, пера­мож­цамі сталі тыя, якія пры высокай якасці працы ад кожнай каровы надаілі найбольш малака.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Главный администратор