Міністр інфармацыі віншуе "Астравецкую праўду" з юбілеем

09:13 / 29.05.2021

Дарагія калегі, паважаныя ветэраны журналістыкі!

Ад усяго сэрца віншую вас з 80-годдзем з дня выхаду першага нумара раённай грамадска-палітычнай газеты «Астравецкая праўда».

IMG_8109.jpg

Выданне мае багатую гісторыю i традыцыі, якія беражліва захоўваюцца, ушаноўваюцца i памнажаюцца калектывам рэдакцыі. За час існавання ў газеты з’явіліся адданыя чытачы, ёй давяраюць, чакаюць кожны нумар, бо шмат дзесяцігоддзяў яна заўсёды побач з жыхарамі Астравеччыны, праўдзіва расказвае пра ix жыццё i жыццё краіны.

Выданне займае актыўную пазіцыю ў пытаннях асвятлення праблем грамадства, захоўваючы беражлівыя адносіны да слова, умее ў штодзённай інфармацыі разгледзець iмклівы pyx жыцця.

Калектыву ўласцівы адданасць справе, прынцыповасць, адказнасць. Дзякуючы зладжанай рабоце, глыбокаму разумению праблем чытачы аператыўна атрымліваюць актуальную i аб’ектыўную інфармацыю аб падзеях у рэгіёне, зменах, што адбываюцца ў краіне.

Упэўнены, што высокі прафесіяналізм, адказная грамадзянская пазіцыя будуць садзейнічаць дасягненню новых творчых вяршынь.

Шчыра жадаю ўсяму калектыву адзінства, плённай працы, добрага здароўя i дабрабыту, рэалізацыі цікавых творчых праектау.

Уладзімір ПЯРЦОЎ, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Текст: Главный администратор