Сакрэт сямейнага шчасця Аляксея і Вольгі Даўляшоў

14:37 / 23.05.2021
У 2003 годзе стартавала адна з найбольш папулярных рубрык «Астравецкай праўды» «Кахання  ды згоды», якая з гадамі трансфармавалася ў «Шчасця маладым!», але не змяніла сутнасці:  мы віншуем маладажонаў, якія зарэгістравалі шлюб у Астравецкім ЗАГСе – і знаёмім з імі чытачоў.
Мы вырашылі звязацца з некаторымі парамі, фотаздымкі якіх з’явіліся 18 гадоў таму на старонках газеты, і распытаць, якія змены адбыліся ў іх жыцці і што патрэбна, каб яно было шчаслівым.  

2021-05-12_20-41-17.jpg

Аляксей Даўляш і Вольга Яніна зарэгістравалі шлюб 19 ліпеня 2003 года.

Вольга – мінчанка. Але Астравец для яе не чужы горад: адсюль родам яе бацька, тут жыла бабуля, і ўнучка часта прыязджала да яе пагасціць. У адзін з такіх візітаў мінская студэнтка і пазнаёмілася з супрацоўнікам аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Астравецкага РАУС Аляксеем Даўляшом. Не мінула і паўгода, як маладыя людзі зразумелі, што яны – дзве палавінкі аднаго цэлага, і вырашылі пажаніцца.
Вользе яшчэ трэба было заканчваць вучобу, але, атрымаўшы дыплом, яна без шкадавання змяніла мінскую прапіску на астравецкую: добра не там, дзе нас няма, – добра там, дзе нам добра.
Галоўныя і самыя радасныя змены, што адбыліся ў сям’і Даўляшоў за мінулыя 18 гадоў – нараджэнне дачкі Валерыі і сына Арцёма. 
Гімназістка Валерыя – юная артыстка: займалася спевамі, бальнымі танцамі, яе талентамі неаднойчы захапляліся гледачы шматлікіх раённых мерапрыемстваў. Цяпер дзяўчынка заканчвае дзявяты клас і марыць пра ліцэй БДУ, таму закінула рэпетыцыі і выступленні – рыхтуецца да паступлення, бо конкурс у гэтую навучальную ўстанову традыцыйна вельмі высокі.
А пяцікласнік Арцём захапляецца спортам, у прыватнасці, плаваннем.
Вольга пасля заканчэння інстытута  доўгі час працавала эканамістам у МПМК-158, а потым перайшла ў Астравецкі лясгас.
Нязменным за гэты час засталася бадай што толькі работа галавы сям’і: ён па-ранейшаму працуе ў раённым аддзеле ўнутраных спраў і раскрывае эканамічныя злачынствы.
– Сакрэт шчаслівай сям’і? – перапытвае Вольга. – Мне здаецца, ён у тым, каб слухаць і чуць адзін аднаго. А яшчэ – усё трэба рабіць разам: купляць прадукты, гатаваць вячэру, адпачываць… У нас так заўсёды было і ёсць. І, спадзяюся, будзе.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Нина Рыбик