Пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады

11:43 / 16.05.2021
Прапануем зазірнуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады.

1.jpg

 13 мая 1971 года 
Сяброўству мацнець
Клуб інтэрнацыянальнага сяброўства працуе ў Астравецкай сярэдняй школе.
Сувеніры, пісьмы, альбомы, якія сабраны ў піянерскім пакоі, – гэта падарункі юным астраўчанам ад іх равеснікаў з савецкіх рэспублік і замежных краін.
«У 1961 годзе клубу прысвоена імя Юрыя Гагарына. Цяпер яго наведваюць 22 чала­векі, якія аб’яднаны ў 6 секцый: філа­тэлісты, гісторыкі, натуралісты і іншыя – у кожнай свой старшыня, актывіст. Гэта Таня Давідзюк, Света Іва­ніцкая, Люба Ільяшэнка, Люда Яроміна, Галя Кузьміцкая, прэзідэнт клуба – Аня Лазарава».

 14 мая 1981 года 
Добрая прывага
Самыя высокія прывагі буйной рагатай жывёлы на адкорме ў саўгасе імя Мічурына атрымлівае Галіна Іванаўна Малышка.
 Кожны яе гадаванец прыбывае за суткі больш чым на 900 грамаў.
Усяго перадавая даглядчыца корміць 65 бычкоў. За 4 месяцы гурт павялічыўся ў агульнай вазе на 69 цэнтнераў.

 14 мая 1991 года 
Паклон вам, пераможцы
Урачысты мітынг, прымеркаваны Вялі­кай Перамозе, прайшоў у Астраўцы.
«У гісторыі цывілізацыі ёсць даты і падзеі, не падуладныя часу. Дзень 9 мая 1945 года назаўсёды ўвайшоў у нашу гісторыю як дата разгрому фашызму, наступлення чаканага міру», – такімі словамі пачаў выступленне на святочным мітынгу старшыня раённага Савета народных дэпутатаў М.Б. Кудырка.
На той час у раёне жыло каля 300 удзель­нікаў Вялікай Айчыннай вайны.

 12 мая 2001 года 
Лепшы падворак
Раённы выканаўчы камітэт аб’явіў конкурс на лепшы падворак маладой сям’і.
Яго мэта – папулярызацыя ўзорнага ўт­рымання падворкаў і прысядзібных участкаў маладымі сем’ямі, павелічэнне выт­ворчасці сельскагаспадарчай пра­дукцыі, продаж яе дзяржаве, замацаванне моладзі на вёсцы.
У конкурсе маглі ўдзельнічаць сем’і, у якіх узрост мужа ці жонкі не перавышаў 35 гадоў і якія мелі прысядзібныя ўчасткі і вялі гаспадарку.

 14 мая 2011 года 
У пяцёрцы лепшых
Абласны турнір па стрытболе сярод юнакоў і дзяўчат 1996-1997 гадоў нара­джэння прайшоў у Гродне. Удзельнікамі сталі і астравецкія спартсмены.
Нашы юнакі ў сваёй групе пра­дэ­ман­стравалі сапраўдны майстар-клас па спрыту авалодання мячом і трапнасці кідкоў у кальцо, абыгралі ўсіх сапернікаў – і выйшлі ў фінал. Аднак тут фартуна здрадзіла аст­раўчанам – у выніку яны занялі 4 месца.
Каманда дзяўчат таксама выступіла годна – яны занялі пяты радок выніковай табліцы.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: