Экскурсія па знаёмаму ды новаму Астраўцу

14:36 / 05.05.2021

Наведвальнікі аддзялення для пажылых грамадзян Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пабывалі на экскурсіі ў новых аб’ектах Астраўца.

TeLisNzkNGs.jpg

Райцэнтр з кожным годам расце і змяняецца, і нядзіўна , што не ўсе паспяваюць сачыць за абноўленай інфраструктурай. Таму і вырашылі ў ТЦСАН гэты прабел запоўніць: на працягу месяца выдзяліць адзін дзень на тыдні, каб пападарожнічаць па знаёмым, але абноўленым горадзе. Так людзі залатога ўзросту наведалі шматфункцыянальны комплекс сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі, дзе пазнаёміліся з экспанатамі выставы Гродзенскага музея, зазірнулі ў раённую бібліятэку.

Па запрашэнні савета ветэранаў наступная экскурсія была арганізавана ў Астравецкі фізкультурна-спартыўны комплекс. Басейн, трэнажорная і гульнявая залы, лазня, саўна –пасля ўбачанага госці прыйшлі да высновы, што сюды трэба прыходзіць часцей, каб займацца спортам і клапаціцца пра здароўе.

Што трэба рабіць, каб пажар патушыць ці як яго прадухіліць, з якой небяспекай даводзіцца сустракацца выратавальнікам і чаму, нягледзячы на гэта, яны любяць сваю прафесію – аб гэтым і не толькі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях наведвальнікам расказаў інспектар РАНС Аляксандр Сачак.

f91R_eGIVx8.jpg

Аказваецца, і ў знаёмым горадзе можна даведацца шмат новага – варта толькі не ленавацца і па абноўленых мясцінах прагуляцца.

Тамара ЛУКША, спецыяліст ТЦСАН.

Текст: Главный администратор