Начальнік Астравецкага РАНС Віталь Рыбак сустрэўся з калектывам «Астравецкай праўды»

16:12 / 23.04.2021

У межах рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам» начальнік Астравецкага РАНС Віталь Рыбак сустрэўся з калектывам раённай газеты.

IMG_6259.jpg

Наведванне працоўных калектываў – адна з форм прафілактычнай работы выратавальнікаў. І, з улікам абставін, якія складваюцца на Астравеччыне, апраўданая: з пачатку года ў раёне адбылося 19 пажараў (на гэты перыяд мінулага года было 12), 3 чалавекі загінулі, таму трэба як мага больш гаварыць з людзьмі пра бяспеку і неабходнасць выконваць правілы.

Віталь Канстанцінавіч нагадаў, што, акрамя жылля, гаспадары павінны клапаціцца пра супрацьпажарны стан лазняў і іншых гаспадарчых пабудоў. Таксама, адзначыў начальнік РАНС, бацькам трэба больш увагі надаваць дзецям і сачыць, чым яны заняты ў вольны час: у мінулым годзе на Астравеччыне былі выпадкі, калі з-за небяспечных гульняў непаўналетніх здараліся пажары.

Але не толькі з прафілактычнай мэтай прыйшоў у рэдакцыю галоўны выратавальнік Астравеччыны. Віталь Канстанцінавіч уручыў карэспандэнту газеты Святлане Фёдаравай Грамату абласнога ўпраўлення МНС за 1 месца ў абласным конкурсе па асвятленні дзейнасці органаў і падраздзяленняў МНС – наша калега стала пераможцай у намінацыі «Лепшы аўтар».

20210423_131924.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Главный администратор