Добраўпарадкаваннем помнікаў, пасадкай лесу, ачысткай тэрыторыі займаліся на суботніку жыхары Рытанскага сельсавета

10:32 / 23.04.2021

Дружна і плённа папрацавалі ў дзень рэспубліканскага суботніка жыхары Рытанскага сельсавета. Чысцейшымі і прыгажэйшымі сталі вёскі, памятныя месцы, пасаджаны сотні новых дрэў.

3.jpg

Асаблівую ўвагу ўдзялілі добраўпарадкаванню помнікаў ахвярам вайны і загінулым землякам. У Падольцах будаўнікі рамантуюць абеліск, устаноўлены ў памяць аб аднавяскоўцах, якія не вярнуліся з вайны, – работу павінны закончыць дня Дня Перамогі. А ў суботу вучні мясцовай школы і работнікі сельвыканкама прывялі ў парадак навакольную тэрыторыю: абрэзалі кусты, прыбралі і вывезлі смецце. Вучні і настаўнікі Кямелішкаўскай СШ апякуюцца помнікам, устаноўленым на месцы, дзе ў гады вайны расстралялі яўрэяў, а пагранічнікі сочаць за парадкам на месцы апошняга спачыну яўрэйскіх сем’яў у Баранях.

1.jpg

Супрацоўнікі Падольскага лясніцтва садзілі лес. А работнікі культуры з Рытані пад кіраўніцтвам старасты вёскі Аляксандра Юргелянца прыводзілі ў парадак пустку каля саўгаснага мехдвара: летась там высадзілі ёлачкі, спякотнае лета перажылі не ўсе дрэўцы – іх замянілі на новыя.

На добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі і ўзбярэжжа сажалкі працавалі вучні і настаўнікі Рытанскай школы.

2.jpg

Цяпер практычна ў кожнага вяскоўца ёсць нагода парадавацца за агульны вынік, прыгожы і карысны.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Нина Рыбик