В Мальском детском саду прошла неделя детской книги

13:09 / 20.04.2021

Тыдзень дзіцячай кнігі прайшоў у Мальскім садку.

Да слова, традыцыя адзначаць кніжкіны імяніны была закладзена ў Маскве ў сакавіку 1943 года – тады па прапанове пісьменніка Льва Касіля для дзяцей зрабілі свята чытання і творчасці. З цягам часу гэта пачынанне набыло статус усесаюзнага і звыклы для нас цяпер тыднёвы фармат.

Святкуючы кніжкіны імяніны, выхаванцы нашага сада адгадвалі загадкі, гулялі, інсцэніравалі любімыя казкі, наведвалі творчыя майстэрні і вучыліся «лячыць» кнігі.

1.jpg

З дапамогай бацькоў выхавацелі стварылі міні-музей кнігі – малышоў зацікавілі незвычайныя кніжкі: малюткі, цацкі, панарамы… У музеі дашкаляты даведаліся, як правільна карыстацца кнігамі, для чаго яны патрэбны і як ствараліся.

Наведалі дзеці і сельскую бібліятэку, дзе пазнаёміліся з краінай кніг, паўдзельнічалі ў віктарыне, за правільныя адказы ў якой атрымалі прызы.

Завяршыўся тыдзень узнагароджаннем яго актыўных удзельнікаў.

Анастасія БАГДАНОВІЧ,
загадчык Мальскага ясляў-сада

Текст: Главный администратор