Цэнтралізаваны збор і вываз смецця арганізаваны ў Рытанскім сельсавеце

08:56 / 20.04.2021
Да цывілізаванага збору і ўтылізацыі смецця прыйшлі ў Рытанскім сельскім Савеце.

У трох аграгарадках – Падольцах, Рытані і Кямелішках – сельвыканкам сумесна з РУП ЖКГ арганізаваў раздзельны збор смецця, і цяпер сельскія жыхары, як і гараджане, прывучаюцца сарціраваць бытавыя адходы.

Але ў невялікіх і маланаселеных вёсках – іх на тэрыторыі сельсавета ажно 81, дзе ў большасці жыве ад 15 да 30 жыхароў, – абсталяваны спецыяльныя пляцоўкі і ўстаноўлены кантэйнеры для збору цвёрдых бытавых адходаў.

Фото носит иллюстративный характер


Рыгор Цэйка, старшыня Рытанскага сельвыканкама:

 – Работу па цэнтралізаваным зборы смецця мы актыўна праводзілі ў мінулым годзе і практычна завяршылі яе сёлета. Кантэйнеры часткова закупілі, часткова іх перадаў камунгас. І хоць часам бабулькі запэўніваюць, што смецця ў іх няма, бо яны ўсё спальваюць, арганізаваўшы збор адходаў, бачым, што гэта не так. Усё не спаліш, да таго ж паліць пластык шкодна і для саміх гаспадароў, і для навакольнага асяроддзя. Паступова да гэтага разумення прыходзяць і вяскоўцы. Раз на тыдзень па графіку ў кожную вёску прыязджае машына камунгаса, каб забраць смецце, і пустымі кантэйнеры не бываюць.

Больш чыстым, па словах старшыні сельвыканкама, паступова становіцца і лес. Гэта і зразумела: навошта траціць сілы і сродкі, каб схаваць пад шатамі дрэў адходы сваёй жыццядзейнасці, рызыкуючы пры гэтым нарвацца на буйны штраф, калі ў некалькіх дзясятках метраў стаіць смеццевы кантэйнер.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Нина Рыбик
Фото: из интернета