Што старшакласнікі абмяркоўвалі са святарамі

10:03 / 19.04.2021
У межах праекта «ШАГ» старшакласнікі Варнянскага НПК сустрэліся з каталіцкім і праваслаўным святарамі, якія служаць на Варнянскай зямлі. Дыялог быў прысвечаны духоўным і маральным каштоўнасцям.

2.jpg


Пробашч парафіі Святога Юрыя ксёндз Віктар За­харэўскі і айцец Леанід Чарняеў, настаяцель пры­­ходу Святога прарока Іліі ў Альхоўцы з абслу­гоўваннем храма свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага ў Варнянах зрабілі акцэнт на асноўных духоўных каштоўнасцях беларускага народа: любові да Радзімы, цярпімасці – павазе да людзей з іншымі поглядамі, рэлігіі, талерантнасці, добразычлівасці, гасціннасці. Жыццёвыя ісціны святары тлумачылі школьнікам на зразумелых прыкладах.

Падлеткі цікавіліся, што ў паводзінах людзей святары асуджаюць больш за ўсё; што, на іх думку, фарміруе ў чалавеку духоўныя каштоўнасці: сям’я, школа, царква або грамадскасць.

1.jpg


Напрыканцы сустрэчы госці пажадалі моладзі развівацца духоўна, паважаць нацыянальныя культурныя каштоўнасці, праяўляць чалавечнасць, сумленнасць, беражліва захоўваць і развіваць куль­тур­на-гістарычную спадчыну, быць талерантнымі, спра­вядлівымі, працалюбівымі, сумленнымі, любіць Ра­дзіму, заўсёды  прытрымлівацца хрысціянскіх прынцыпаў, мець у сэрцы веру ў Бога, людзей і самога сябе. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: з архіва Варнянскага НПК