Да 80-годдзя газеты «Астравецкая праўда» ў Астраўцы пасадзілі алею

16:31 / 16.04.2021

Алея «Астравецкай праўды» закладзена на вуліцы Берагавой у Астраўцы.

IMG_5978.jpg


Кажуць, кожны чалавек павінен пасадзіць хаця б адно дрэва. Нягледзячы на тое што кожны журналіст «раёнкі» пасадзіў за сваё жыццё далёка не адно дрэва, прапанову закласці алею мы прынялі з радасцю!

Тым больш і нагода для пасадкі як раз мелася: сёлета газета святкуе 80-годдзе з дня выхаду першага нумара. Нагадаем, што адбылося гэта 29 мая 1941 года.

Узброіўшыся рыдлёўкамі, супрацоўнікі рэдакцыі і іх памочнікі адправіліся на месца пасадкі – і хутка на ўчастку ўздоўж вуліцы Берагавой красавалася 20 дрэўцаў.

IMG_5944.jpg

IMG_5975.jpg

IMG_5941.jpg

IMG_5951.jpg

IMG_5994.jpg

Расціце, клёнікі, – і радуйце астраўчан і гасцей горада так, як гэта ўжо 80 гадоў робіць раённая газета «Астравецкая праўда».

Рэдакцыя і яе супрацоўнікі дзякуюць кіраўніцтву і супрацоўнікам РУП ЖКГ за падтрымку ў ажыццяўленні ідэі.

IMG_5990.jpg






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич, Марина Мацкевич, Ярослава Ладейщикова