Урок для настаўнікаў Варнянскага НПК правялі метадысты

13:06 / 16.04.2021

Метадысты вучэбна-метадычнага кабінета Алена Змітровіч і Ганна Жогаль падзяліліся досведам работы з педагогамі Варнянскага НПК.

1.jpg

Спецыялісты расказалі пра дыягностыку і вырашэннне праблем бацькоўска-дзіцячых адносін, а таксама правялі трэнінг для класных кіраўнікоў па праблемных аспектах арганізацыі прафілактыкі суіцыдальных паводзін у непаўналетніх.

3.jpg

Работа настаўнікаў у групах па вырашэнні жыццёвых сітуацый паказала, што іх веды дапамогуць своечасова вырашыць узнікшыя праблемы і знайсці выйсце для аказання патрэбнай дапамогі дзецям і іх бацькам.

Ірына СЕРХАВЕЦ,
сацыяльны педагог

Текст: Главный администратор