У Мацках клапоцяцца пра парадак

11:07 / 18.04.2021
У вёсцы Мацкі Гервяцкага сельсавета клапоцяцца пра парадак.

Як паведаміла стараста вёскі Тарэса Свіла, работы па зносе нежылых хат пачаліся яшчэ некалькі гадоў таму і працягваюцца цяпер. Справа ў тым, што спачатку трэба знайсці гаспадароў і запытаць іх згоды. 

2.jpg

Фота мае ілюстрацыйны характар


Ёсць і іншыя пытанні, якія, дзякуючы мясцовай уладзе, таксама вырашаюцца. Так, нядаўна ў частцы вёскі зрабілі асвятленне. Яшчэ адну праблему вырашыць пакуль не могуць: некаторыя недобрасумленныя жыхары выкідваюць смецце ў лес – і гэта з улікам таго, што 2 разы на месяц адходы збірае машына ЖКГ.

Зараз у Мацках 20 жылых хат. Асноўная частка жыхароў – людзі паважанага ўзросту, некаторым ужо за 80. Дзеці многіх з іх, дарэчы, як і дачнікі, жывуць у суседняй Літве і па прычыне зачыненых межаў з-за каронавіруса не могуць прыехаць. Старым патрэбна дапамога – і мясцовая ўлада яе аказвае.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Светлана Фёдорова