В Рымдюнах учат детей делать подарки из подручных материалов

13:01 / 17.04.2021
У Рымдзюнскім доме культуры працуюць майстэрні для дзяцей па дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Дзяўчынкі і хлопчыкі вучацца рабіць падарункі і паштоўкі сваімі рукамі з тых матэрыялаў, якія заўсёды побач і на якія не трэба спецыяльна траціць грошы.

1.jpg


Так, у ход ідуць папера, сурвэткі, ватныя дыскі і палачкі і іншае – усё, чаго запросіць фантазія. Юныя майстры разумеюць, што кожная, на першы погляд, звычайная рэч можа дапамагчы зрабіць незвычайны выраб – таму тут, як кажуць, нічога не выкідваюць. Што з гэтага атрымліваецца, можна ўбачыць на выставе ў Доме культуры.

Карысць заняткаў, якія, дарэчы, праводзяць Наталля Бялячыц і Галіна Штура, не толькі ў тым, што дзеці знаёмяцца з рознымі відамі мастацтва. Свае вырабы наведвальнікі могуць падарыць на любое свята бацькам, бабулям-дзядулям і сябрам. Вядома ж, што самаробныя падарункі – самыя лепшыя!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: