Пра што пісала «Астравецкая праўда» ў юбілейныя гады: 15 красавіка

09:19 / 18.04.2021

Першы нумар «Астравецкай праўды» – на той час «Большэвіцкі арганізатар» – выйшаў 29 мая 1941 года. З таго часу – з перапынкам на гады Вялікай Айчыннай вайны і падчас расфарміравання Астравецкага раёна ў 1962-1965 гады – газета ўвесь час была побач з чытачамі, расказвала навіны, дапамагала вырашаць праблемы, віншавала са святамі і спачувала ў бядзе.

Прапануем зазір­нуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады.

2.jpg


15 красавіка 1971 года 

Герой працы

Прыемная навіна прыляцела ў Астравецкае будаўніча-мантажнае ўпраў­лен­не меліярацыі. 

Старшы ма­шыніст-экс­ка­ва­таршчык Франц Іосіфавіч Па­таш­­кевіч удастое­ны вышэй­шай урадавай узнагароды – звання Героя са­цыя­ліс­тычнай працы. З гэтай нагоды ў клубе БМУ адбыўся ўра­чысты сход. 

1.jpg

Як адзначаецца ў артыкуле, у 1966 го­дзе пры плане 33 тысячы кубаметраў грунту Паташкевіч выняў 56, у наступныя гады гэтая лічба дасягала 66 і нават 68 тысяч. 

За пяцігодку экскаватаршчык сэка­номіў 4 тоны паліва, 318 кілаграмаў змазачных матэрыялаў, 475 метраў тросу, унёс 4 рацыяналізатарскія прапановы, якія далі значны эканамічны эфект.

16 красавіка 1981 года

Двухмесячнік парадку

У Астраўцы аб’яўлены двух­месяч­нік па навядзенні чысціні і добра­ўпа­радкаванні пасёлка.

Усім домаўладальнікам, кіраўнікам прад­­прыемстваў, арганізацый і ўстаноў пра­­­­­панавана актывізаваць работу па доб­ра­­­ўпа­радкаванні, ачыстцы і азеля­нен­­ні два­­­роў, прывядзенне ў пара­дак прылягаю­чых частак вуліц, смец­це­­збор­нікаў, кало­дзе­­жаў, рамонце і афарбоўцы агароджы.

Пераможцы конкурсу будуць узнага­ро­­джаны пераходнымі вымпеламі і Гана­ровымі граматамі пасялковага Савета.

17 красавіка 1991 года 

З новага ўраджаю

З Гервяцкага лясгаса на Сольскі агарод­нінасушыльны завод паступіла больш за 20 тон бярозавага соку.

У кансервавым цэху прадпрыемства яго перапрацоўвалі, дадаючы ў сок цукар і іншыя кампаненты.

Напой з бярозавіку – першая прадук­цыя прадпрыемства з сыравіны новага ўраджаю. Вялікая колькасць яго накі­роў­валася ў гандлёвую сетку.

18 красавіка 2001 года 

Аперацыя «П’яны вадзіцель» праходзіла ў Астраўцы.

Яна была накіравана на выяўленне на дарозе нецвярозых пешаходаў, вадзі­це­­ляў, якія кіруюць транспартнымі срод­камі ў стане алкагольнага ап’янен­ня, перавышаюць устаноўленную хуткасць руху.

Па словах начальніка ДАІ Віктара Мака­рэвіча, самы аварыйны перыяд на да­рогах – май-верасень, яго пік прыпадае на жнівень. Гэтаму ёсць відавочнае тлу­­ма­чэнне – час ад­пачынкаў і  кані­ку­лаў, адпаведна  канцэнтрацыя транспарту і пешаходаў павяліч­ваецца. Галоўнай пры­чынай аварый, як правіла, з’яўляліся  п’яныя вадзіцелі.

16 красавіка 2011 года

Суперсеялка – супермеханізатару Новы пасяўны агрэгат набылі ў СВК «Міхалішкі».

АППМ-6 – сумесная распрацоўка нар­вежскай кампаніі і Мінойтаўскага ра­монтнага завода. Яго плюс у тым, што не трэба дадат­кова праводзіць апра­цоўку глебы, усё робіцца за адзін праход. У выніку эка­номіцца па­ліва і час, за­хоўваецца вільгаць. Прадук­цыйнасць агрэгата – не менш 6 гек­та­раў у гадзіну. 

Тэхніку даверылі вопытнаму адказ­на­му механізатару Аляксандру Субат­ке­вічу.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: