Пра што пісала «Астравецкая праўда» ў юбілейныя гады: 2 красавіка

10:21 / 03.04.2021

Першы нумар «Астравецкай праўды» – на той час «Большэвіцкі арганізатар» – выйшаў 29 мая 1941 года. З таго часу – з перапынкам на гады Вялікай Айчыннай вайны і падчас расфарміравання Астравецкага раёна ў 1962-1965 гады – газета ўвесь час была побач з чытачамі, расказвала навіны, дапамагала вырашаць праблемы, віншавала са святамі і спачувала ў бядзе.

Прапануем зазір­нуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады.

1 красавіка 1971 года 

Дружны экіпаж

Экскаватаршчыкі Тадэвуш Паліцэвіч і Эдуард Пазнанскі за 3 месяцы вынялі 10 ты­сяч кубаметраў грунту і тым самым выканалі квартальнае заданне на 200%.

Экскаватаршчыкі будаўніча-мантаж­нага ўпраў­лення меліярацыі дружна ўклю­чы­лі­ся ў сацыялістычнае спабор­ніцтва за годную сустрэчу 24-га з’езда КПСС. Зімой яны працавалі на пракладцы магістральных каналаў на ўчастку «Шлях камунізма». І ў складаных умовах экіпаж пастаянна пера­вы­конваў даведзеныя заданні.

2 красавіка 1981 года 

Збіраць і здаваць 

паношанае адзенне, макулатуру, непры­годны посуд, вырабы з металу і палімераў заклікае жыхароў раёна нарыхтоўчая арганізацыя спажыўкааперацыі.
Аналагічную другасную сыравіну, акра­мя металалому, маглі здаваць і прад­прыемствы раёна.

Так, за кілаграм макулатуры плацілі 2 ка­пей­кі, за косці – 6, за шарсцяныя анучы – 16. 

3 красавіка 1991 года 

Шумець маладым лясам

На працягу двух тыдняў у раёне садзілі лес.

Лясгас збіраўся пасадзіць 190 га лясных культур. Дрэвы планавалі садзіць ва ўсіх лясніцтвах, але найбольшыя плошчы адвялі ў Кямелішкаўскім  і Падольскім – 60 і 44 га адпаведна.

Пасадачны матэрыял далі леса­га­да­валь­нікі Гервяцкага і Астравецкага лясніцт­ваў.

4 красавіка 2001 года 

Выйшлі ў поле

1.jpg

Калгасы распачалі веснавыя палявыя работы. Стартавалі з падкормкі шматгадовых траў. 130 га падкарміў калгас імя Чапаева, 87 – «Савецкая Беларусь». 

Акрамя таго, падсеялі 140 га шматгадовых траў, 51 з іх прыпадаў на бабовыя.

У бульбасховішчах гаспадарак ішла пераборка клубняў. Адсарціравана 375 т другога хлеба, з іх у «Чырвоным Кастрычніку» – 225 т, калгасе імя Чапаева – 150 т.

2 красавіка 2011 года 

Залаты медаль

заваяваў на Усерасійскім турніры класа «А» па боксе на прызы заслужанага майстра спорту У.П. Агеева наш зямляк Віталь Бандарэнка.

Баксёр правёў 5 баёў з сапернікамі з Казахстана і Расіі і не пакінуў ім шансаў. Дадому астраўчанін вярнуўся з залатым медалём.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: