Асноўныя мерапрыемствы акцыі «Тыдзень лесу» на Астравеччыне пройдуць 10 красавіка

09:34 / 31.03.2021

Традыцыйная добраахвотная рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Беларусі с 3 па 10 красавіка. Кампанія прымеркавана сёлета да Года народнага адзінства.

1.jpg

Зрабіць добрую справу – дапамагчы лесаводам пасадзіць лес ці прыбраць у ім смецце – можа кожны. Па традыцыі да акцыі далучацца працоўныя і школьныя калектывы, актывісты грамадскіх аб’яднанняў і проста нераўнадушныя да роднага краю людзі.

– Разлічваем пасадзіць больш за 330 тысяч саджанцаў і сеянцаў на плошчы каля 66 гектараў, – расказаў намеснік дырэктара Астравецкага доследнага лясгаса Віталь Шарэйка. – Асноўныя мерапрыемствы «Тыдня лесу» на Астравеччыне пройдуць 10 красавіка. Адметна, што 2021-шы ў нашай галіне праходзіць пад знакам Года лясных культур. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца: лясгас забяспечыць неабходным інвентаром, пасадачным матэрыялам, а таксама арганізуе падвоз валанцёраў на ўчасткі.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: из архива «АП»