Як перазімавалі азімыя, расказваюць спецыялісты

16:13 / 23.03.2021
У якім стане выйшлі з зімоўкі збожжавыя культуры і рапс, колькі і якога насення пад­рыхтавана пад яравую сяўбу, карэспандэнту «раёнкі» расказалі ў Астравецкай раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. 

Кацярына Салавей, вядучы аграном па ахове раслін, дзяржінспектар:

Кацярына Салавей.jpg


– Паспяховасць зімоўкі збожжавых і рапсу залежыць ад некалькіх фактараў: тэмпературы паветра, наяўнасці і таўшчыні снежнага покрыва, узроўню прамярзання глебы. 

Сёлетняя зіма была багатая на ападкі: пад слоем снега глеба не прамезла – гэта прывяло  да выпра­вання азімых збожжавых на некаторых участках. Такая сітацыя найбольш характэрна для гаспадарак з раннімі тэрмінамі азімай сяўбы, у прыватнасці для КСУП «Гудагай» і «Гервяты», калі расліны ўвайшлі ў зімоўку перарослымі. Сёлета таксама ў большай ступені, чым летась, праявіліся і такія захворванні, як снежная цвіль і мучністая раса. Папярэдне ў КСУП «Гудагай» загінула 475 гектараў азімага трыцікале, у КСУП «Гервяты» – 300 гектараў, а таксама 60 – пшаніцы і 55 – рапсу, у РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» і КСУП «Міхалішкі» – па 317 і 100 гектараў трыцікале адпаведна. Самае цікавае, што гэта былі сарты польскай селекцыі. У КСУП «Варняны», дзе сеялі айчыннае насенне са спазненнем, гібелі пасеваў няма. Адназначна, што гудагайцам і гервятцам давядзецца перасяваць некаторыя ўчасткі. 

Рапс, у адрозненне ад збожжавых, перазімаваў лепш. 

Увогуле праверку азімых робім некалькі разоў з дапамогай метаду маналітаў. У пачатку лютага даследванне паказала, што загінулых раслін няма, у сакавіку сітуацыя, як бачыце, змянілася. Канчаткова і дакладна казаць пра дакладную плошчу загінулых раслін і паражэнне іх захворваннямі можна будзе пазней, калі адновіцца вегетацыя.

Алена Сяргей, вядучы аграном, дзяржінспектар:

Алена Салавей.jpg


– Аптымальны тэрмін для вызначэння ўсходжасці, сартавых прымесяў і прысутнасці шкоднікаў складае крыху больш за тыдзень. 

Кандыцыйным насеннем збожжавых і зернебабовых культур пад яравую сяўбу сельгаспрадпрыемствы забяспечаны на 162%: у засеках гаспадарак ёсць 2 835 тон, у тым ліку зернебабовых – 318 тон (155%). Найлепш забяспечаны КСУП «Гудагай» і «Гервяты» – на 346% (1 255 тон) і 147% (379 тон) адпаведна. На 15 сакавіка забяспечанасць пасяўным матэрыялам крыху не дацягвае да 100% толькі ў РУП «Астравецкі саўгас» Падольскі». Прычына – насенне яшчэ дапрацоўваецца, да пачатку масавай сяўбы гаспадарка будзе цалкам ім забяспечана. 

Акрамя гэтага, сельгаспрадпрыемствы атрымаюць партыі элітнага насення вышэйшых рэпрадукцый – за кошт гэтага павысіцца працэнт забяспечанасці. Адзіная насенняводчая ў раёне гаспадарка – КСУП «Гудагай» – падрыхтавала 240 тон кандыцыйнага насення для рэалізацыі раённым сельгаспрадпрыемствам і за межы Гродзенскай вобласці. 

З насеннем шматгадовых траў сітуацыя крыху горшая. Найлепш пасяўным матэрыялам забяспечаны КСУП «Гудагай» – 259% (31 тона), найгорш – КСУП «Варняны» – 26% (3,7 тоны).  У РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» ёсць шмат неачышчанага насення, якое дапрацоўваецца. Даводзіць да патрэбнай кандыцыі пасяўны матэрыял шматгадовых траў варнянцам дапамагаюць гудагайцы. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: