Вучні ўспомнілі гісторыю Хатыні

16:01 / 21.03.2021

У Міхалішкаўскай сярэдняй школе для пяцікласнікаў прайшла бібліятэчная гадзіна, прымеркаваная да сумнай і знакавай даты – Дня памяці хатынскай трагедыі.

Дзеці ўзнавілі веды аб гісторыі Хатыні і жудаснай трагедыі, якая напаткала гэту вёску: ад рук фашысцкіх катаў загінулі амаль усе яе жыхары. Аповед суправаджаўся прэзентацыяй-успамінамі адзінага сведкі хатынскай трагедыі Язэпа Камінскага.

1.jpg

Акрамя гэтага, дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па мемарыяльным комплексе, даведаліся пра яго стварэнне, асаблівасці архітэктурна-мастацкага збудавання.

Хатынь – не проста старонка Вялікай Айчыннай вайны, гэта знак вялікай трагедыі, наш боль.

Вольга СТВОЛ,
намеснік дырэктара школы

Текст: Главный администратор