Як ідзе будаўніцтва малочна-таварнага комплексу ў Смілгах

14:42 / 17.03.2021
КСУП «Гудагай» пашырае вытворчасць: у гаспадарцы ўзводзяць новы малочна-таварны комплекс у Смілгах на 600 дойных кароў. 

Як ідзе будаўніцтва, даведаўся карэспандэнт у намесніка дырэктара КСУП «Гудагай» па прамысловай дзейнасці Сяргея Жука.

1.jpg


– На новым комплексе прадугле­джа­на 2 кароўнікі з боксавым утрыманнем жывёлы, малочны блок з даільнай устаноўкай «паралель «2х16», цэх сухастойных кароў і ацёлу і будынак на 150 сухастойных кароў. Неаспрэчны плюс праекта ў прывязцы комплексу да малочна-таварнай фермы «Смілгі». Гэта да­зволіць выкарыстоўваць памяшканні, якія ёсць, для вырошчвання цялушак для аднаўлення статка. Плануецца, што на новым комплексе – як і на астатніх – будзе закрыты цыкл камплектавання статка: малочныя каровы будуць гадавацца на месцы, – расказаў Сяргей Жук. – Тэндар на распрацоўку праекта выйграў Гроднасельпраект, а на правядзенне бу­даў­­нічых работ – адкрытае акцыянернае таварыства «Будаўнік» (г. Ашмяны). Работы пакуль фінансуюцца з уласных срод­каў. Чакаем крэдыту, які выдзеліць Банк развіцця на ільготных умовах.  

2.jpg


– Зроблена перакрыццё аднаго жывё­лагадоўчага памяшкання, дзе будуць утрым­лівацца сухастойныя каровы, пачалося будаўніцтва другога кароўніка, заліты фундаменты практычна ўсіх аб’ектаў, да завяршэння падыходзіць узвядзенне транс­фарматарнай падстанцыі, пракладзена каналізацыя, прабіта свід­ра­віна – бу­дзем ставіць воданапорную вежу, – працягвае Сяргей Яўгенавіч. – Завяршыць будаўніцтва комплексу павінны да канца гэтага года. Яго ўвод у эксплуатацыю запланаваны на май 2022-га. Выхад МТК на максімальную загузку чакаецца не раней за люты 2024-га.

Будаўніцтва гэтага аб’екта дазволіць вывесці жывёла­гадоў­лю гаспадаркі на новы ўзровень. Акрамя гэтага, з’явяцца 24 новыя рабочыя месцы. 

3.jpg



ДА ВЕДАМА

Праект па ства­рэнні  новага жывёла­гадоў­чага аб’екта прайшоў конкурсны адбор і трапіў у лік васьмі лепшых у рэспубліцы. На яго рэалі­зацыю сельгаспрадпрыемства атрымае дзярж­падтрымку. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Алёна Ганулич