Моладзь вяла дыялог пра ўчора, сёння, заўтра

16:07 / 11.03.2021

Роля ГА БРСМ у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, прыярытэтныя накірункі дзейнасці арганізацыі ў бліжэйшыя гады – гэтыя і іншыя тэмы былі агучаны падчас адкрытага дыялогу “БРСМ: учора, сёння, заўтра”, які прайшоў у СШ №2.

2s0HH4bnvwU.jpg

Перад старшакласнікамі выступіла ўдзельнік VI Усебеларускага народнага сходу, першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец, якая расказала пра дзейнасць раённай маладзёжнай арганізацыі, адзначыла найбольш значныя мерапрыемствы і праекты і нагадала, што самы час далучыцца да студатрадаўскага руху. Таксама Віялета Юр’еўна прапанавала падлеткам выказваць свае пажаданні і не саромецца звяртацца з ідэямі ў райкам, каб разам распрацаваць стратэгію дзейнасці маладзёжнай арганізацыі.

А старшыня пастаяннай камісіі па мясцовым самакіраванні, сацыяльнай палітыцы і па справах моладзі, дэпутат Школьнай выбарчай акругі №3 Ірына Лях адзначыла, што ў Астраўцы для моладзі створаны цудоўныя ўмовы для самарэалізацыі і развіцця здольнасцей.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Главный администратор