Астравецкія міліцыянеры прымалі віншаванні

12:40 / 05.03.2021

У 104-ю гадавіну міліцыі супрацоўнікі Астравецкага аддзела ўнутраных спраў прымалі віншаванні з нагоды прафесійнага свята.

IMG_1928.jpg

Па традыцыі распачалі гэты дзень з успаміну тых, хто ўжо не зможа прыйсці на ўрачыстае пастраенне і прывітаць калег, за супакой іх душ у касцёле Святых Космы і Даміяна зранку была адпраўлена імша. А затым прадстаўнікі райаддзела і савета ветэранаў унутраных спраў наведалі магілы памерлых міліцыянераў, запалілі свечкі і памаліліся за іх.

ntz2ZXSeerY.jpg

IMG_2025.jpg

З-за эпідэмічнай сітуацыі святочнае мерапрыемства да Дня міліцыі прайшло на свежым паветры, гэта было ўрачыстае пастраенне асабовага саставу ля будынка РАУС. І адразу калег прывітаў начальнік астравецкай міліцыі Дзмітрый Місюк:

– З гонарам віншую нас і дарагіх ветэранаў з Днём беларускай міліцыі. Сёння ў страі знаходзяцца сапраўдныя міліцыянеры, якіх аб’ядноўвае адзіная мэта – служыць Радзіме і беларускаму народу. Мы ў адказе за ахову правапарадку, бяспеку і спакой у горадзе і раёне. Нягледзячы на цяжкасці і перашкоды, з якімі даводзіцца сутыкацца штодзень, мы стараемся годна несці службу і выконваць свае абавязкі. Паважаная калегі, жадаю вам здароўя, сямейнага дабрабыту, разумення родных, дабрыні і звычайнай міліцэйскай удачы.

IMG_1935.jpg

IMG_1955.jpg

Значнасць праваахоўнай сістэмы ў нашым грамадстве адзначылі падчас прывітальных слоў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук. Яны падзякавалі міліцыянерам за добрасумленную службу і спакой на Астравеччыне. Да віншаванняў далучыліся камандзіры вайсковай часці 7434 і 1146-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка, ваенны камісар раёна, начальнікі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, пагранічнай камендатуры “Гудагай”, Ашмянскага аддзела Дэпартаменту аховы, міжраённага аддзела судовых экспертыз, галоўны рэдактар раённай газеты і старшыня савета ветэранаў РАУС.

IMG_1980.jpg

Пасля гэтага хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да памятнай дошкі ўшанавалі памяць праваахоўнікаў, якія загінулі падчас выканання службовага і воінскага абавязку. У завяршэнні ўрачыстасці благачынны Астравецкага благачыння айцец Георгій Савіцкі блаславіў асабовы састаў міліцыі на добрасумленную і адказную службу.

IMG_2031.jpg

Узнагароды

IMG_1948.jpg

Ад Міністэрства ўнутранных спраў нагрудным знакам “За адзнаку” ўзнагароджаны Уладзімір Васілевіч, Андрэй Рагавенка, Дзяніс Багдзевіч; нагрудным знакам “Выдатнік міліцыі” – Андрэй Баравік, Арцём Бабойць.

Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС адзначыў Падзячным лістом работу Паўла Базюка.

Граматай упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджаны Аляксандр Качкан, Падзячным лістом – Раман Бондар.

Падзячны ліст упраўлення дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці атрымаў Ігар Чаховіч.

Атрымалі граматы райвыканкама Алег Захарэўскі, Аксана Комар, Падзячны ліст – Дзмітрый Ліпскі і Аляксандр Пашань.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны Дзмітрый Місюк, граматай – Андрэй Базюк, Андрэй Субач, Падзячнымі лістамі – Аляксей Шчолка, Арцём Трусевіч.

Ад вайсковай часці 7434 унутраных войскаў МУС нагрудным знакам “За самаа дданую службу ІІ ступені” ўзнагароджаны Дмітрый Місюк, Валерый Берталь, Валерый Бабраўніцкі.

Ад ваеннага камісарыята юбілейны медаль “75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” атрымаў Дмітрый Місюк, юбілейны медаль “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” – Іван Васільчык, юбілейны медаль “100 год Узброеным сілам Рэспублікі Беларусь” – Сяргей Зіма і Арцём Глазко.

Юбілейнымі медалямі “100 год пажарнай ахове Рэспублікі Беларусь” узнагароджаны Уладзімір Александровіч, Андрэй Бізукойць.

Нагрудны знак Ашмянскага аддзела Дэпартаменту аховы “За адзнаку” атрымаў Дзмітрый Блашкевіч, Падзячны ліст – Дмітрый Замара.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Марина Мацкевич