Са святам 8 Сакавіка віншуе Віктар Свіла

11:21 / 08.03.2021

Дарагія жанчыны Астравеччыны!
Віншую вас з першым веснавым святам – 8 Сакавіка! 

1.jpg

Усё лепшае ў свеце – ад жанчын, і мы штодня маем магчымасць упэўніцца ў гэтым. Нашы клапатлівыя матулі, пя­шчотныя жонкі, любячыя сёстры і дочкі, адказныя калегі дапамагаюць мужчынам спраўляцца з самымі складанымі справамі і праблемамі. Нашы жанчыны – цудоўныя прафесіяналкі, якія могуць паспяхова  выканаць любую работу; пераважна на іх плячах ляжыць выхаванне дзяцей у сем’ях і навучальных установах; яны ўпрыгожваюць наш свет усмешкамі, прыгажосцю, пяшчотай. 
Мілыя жанчыны, жадаю, каб вы атрымлівалі прыемныя сюрпрызы, былі ахутаны клопатам і ўвагай мужчын не толькі 8 сакавіка, а ў кожны з 365-ці дзён года.
Здароўя вам і вашым блізкім, радасці, шчасця і дабрабыту. І няхай у вашых душах заўсёды пануе вясна!

Віктар СВІЛА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



Текст: Главный администратор