У Беларусі будуць стварацца таварыствы ўласнікаў для рамонту жылля

12:14 / 28.12.2011

Аб гэтым паведаміў віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.


Урад падрыхтаваў праект указа па абавязковаму стварэнню таварыстваў уласнікаў пры пастаноўцы жылых дамоў на капітальны рамонт, сказаў Анатоль Калінін. Прыцягненне ўласнікаў да ўдзелу ў кіраванні і эксплуатацыі сваіх дамоў будзе садзейнічаць ліквідацыі ўтрыманства, лічыць віцэ-прэм’ер. Такім чынам, будзе ажыццяўляцца паступовы адыход дзяржавы ад фінансавання, кіравання і ўтрымання жылля, якое знаходзіцца ва ўласнасці грамадзян. Цяпер ва ўласнасці знаходзіцца больш як 85 працэнтаў жылога фонду Беларусі.


БелТА.