Пра Усебеларускі народны сход і не толькі шла размова ў Белдзяржстраху

15:37 / 03.03.2021

Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец сустрэлася з калектывам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Астравецкім раёне.

sZ9x_QDufnI.jpg

Акрамя абмеркавання галоўных мэт і прыярытэтаў развіцця на наступную 5-годку ўдзельнікі адкрытага дыялогу закранулі тэму настаўніцтва над маладымі спецыялістамі. Падчас гэтага ўзнікла пытанне: шмат вопытных педагогаў працуе ў гімназіі №1, а вось у СШ №3 большасць настаўнікаў – маладыя спецыялісты. Як у такім выпадку ажыццяўляецца настаўніцтва?

j5Pil9VTqx4.jpg

Гэтае пытанне прадстаўнікі раённай маладзёжнай арганізацыі пераадрасавалі аддзелу адукацыі. Там патлумачылі, што ў структуры адукацыі дзейнічае раённая школа маладога спецыяліста. Пачынаючыя настаўнікі збіраюцца кожны квартал, заняткі праходзяць у адпаведнасці з прадметамі і, апроч іншага, абмяркоўваюць усе хвалюючыя пытанні. Акрамя гэтага, у кожнай школе за маладым спецыялістам замацаваны вопытны педагог. Дарэчы, у Астравецкім раёне замацаванасць маладых спецыялістаў на рабочых месцах пасля адпрацоўкі складае 79,5% (па вобласці – 70%).




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: