Астраўчане пабывалі ў горадзе Гедыміна

16:43 / 03.03.2021

Актывісты пярвічак прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі засталіся ў захапленні ад турыстычнага падарожжа ў горад Гедыміна – Ліду.

2.jpg

Лідскі Крыжаўздзвіжанскі фарны касцёл, курган Бессмяротнасці, кафедральны сабор Святога Міхаіла Арханёла, помнікі Гедыміну і Францыску Скарыне – падчас агляднай экскурсіі па гораддзе госці з Астравеччыны не толькі пабачылі прыгожыя мясціны і помнікі архітэктуры, але даведаліся шмат цікавага пра Ліду і яе мінулае.

1.jpg

– Асабіста я адкрыла для сябе Ліду з новага боку, хоць і была ў гэтым горадзе шмат разоў: экскурсавод паведаміла столькі цікавых фактаў і легенд! Было бачна, што яна не проста ведае гісторыю Ліды, але захапляецца і ганарыцца, што тут жыве, – адзначыла старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Марына Кутовіч.

Акрамя гэтага, астраўчане наведалі турыстычны комплекс “Вольны мельнік”, дзе пабачылі калекцыю прасаў, гербы Ліды розных часоў, змаглі прымерыць рыцарскія даспехі. Уражанняў хапіла на ўсю дарогу дадому і нават больш.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: