“Міліцыянер павінен быць сумленным і ветлівым” – лічыць Андрэй Налівайка

12:53 / 04.03.2021
Інспектар дарожна-паставой службы аддзя­лення ДАІ Андрэй Налівайка толькі пачынае службу ў міліцыі, але бачна, што тут ён на сваім месцы. 

1.jpg

– Пакуль рана казаць, які я супрацоўнік, я ж, як у той казцы, толькі вучуся, дакладней, – закан­ч­ваю, – сціпла адзначае хлопец.
Першапачаткова ўсе пра­муд­расці міліцэйскай справы Анд­рэй павінен быў спасці­гаць у цэнтры павышэння кваліфікацыі. Ужо і дата была прызначана, але з-за COVID-19 вучобу пераносілі некалькі разоў, і ў выніку было прынята рашэнне стажыраваць «навабранцаў» па месцы службы. І са жніўня мінулага года Андрэй праходзіць навучанне ў аддзя­лен­ні ДАІ.
– Калі ўладкоўваўся на службу ў РАУС, прапанавалі некалькі вакансій – я выбраў інспектара ДПС, – расказвае хлопец. – Замацавалі мяне за Уладзімірам Васілевічам, але дапамагалі і падказвалі ўсе супрацоўнікі. Самым цікавым было разам з імі дзяжурыць на лініі. Нездарма кажуць, што тэорыя без практыкі – нішто. А на дарозе – стасункі з людзьмі і каштоўны вопыт. Вадзіцелі розныя трапляліся: і адэкватныя, і аматары пакорчыць з сябе занадта «разумных» – асабліва калі бачаць маладога ДАІшніка. Але мяне навучылі, як весці сябе з такімі «асамі». Наогул, лічу, што большасць кан­фліктаў можна вырашыць з дапамогай размовы. Канешне, добрым для ўсіх не будзеш, але міліцыянер у першую чаргу павінен быць сумленным і ветлівым.
Калі рыхтаваўся матэрыял,  Анд­рэй завяршыў наву­чанне і павінен быў здаваць  іспыты. Гледзячы на мэтана­кіраванасць хлопца, можна не сумня­вацца, што ў яго ўсё атрымаецца. І застаецца толькі пажадаць маладому інспектару ДПС поспеху ў службе. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич