Лёсы Вялікай Айчыннай: альховец Пётр Стацэнка вызваляў Свір

11:13 / 01.03.2021
267

1.jpg

КАГАРЛЫКСКІ РАЁН,вёска Кадойка
Наш зямляк ветэран Вялікай Айчыннай вайны Пётр Паўлавіч Стацэнка родам з украінскай вёскі, што на Кіеўшчыне.
– Дзядуля з 1918 года. У іх сям’і было ажно 18 дзяцей! – расказвае Кацярына Волкава. – У 1939-м дзеда прызвалі ў Чырвоную армію – служыў пад Ленінградам, у 127-м асобным зенітным батальёне  171-й дывізіі, у 1940-м апынуўся на Карэльскім перашыйку. А там і Вялікая Айчынная пачалася. 
Салдата Стацэнку накі­роўваюць на Заходні фронт – у Беларусь.

4.jpg

–  Ведаю, што ваяваў дзядуля пад Мінскам у парты­зан­скім атрадзе, затым  у атрадзе імя Суслава ў раёне Вілейкі. У 1944 годзе ўдзельнічаў у вызваленні Свіры, – працягвае ўнучка Пят­ра Паўлавіча. –  У адным з баёў быў паранены. Узнагароджаны партызанскім медалём і ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.
Пасля вайны Стацэнка на нейкі час затрымаўся ў Бела­русі – яго прызначылі сакратаром сельскага Савета ў вёску Нястанішкі Свірскага раёна. Пазней разам з жонкай яны працавалі 2 гады на аднаўленні горада Манчыгорска ў Мурманскай вобласці. Потым лёс закінуў іх на Украіну – на радзіму Пятра Паўлавіча, дзе сям’я пражыла 7 гадоў, а затым вярнулася ў Беларусь – пасяліліся ў Альхоўцы.
– Дзед працаваў лесніком у Міхалішкаўскім лясніцтве, зваршчыкам на альхоўскай фабрыцы. Як ветэрана вайны яго часта запрашалі на сустрэчы са школьнікамі, – дзеліцца Кацярына Волкава.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений