Гісторыя газетным радком: пра што пісала «Астравецкая праўда» ў розныя гады: 27 лютага

09:26 / 28.02.2021
203
27 лютага 1971 года 

Такое яе слова

Надаіць ад каровы ў гонар 24 з’езда КПСС 3 700 кілаграмаў малака – такое абяцанне дала даярка саўгаса «Падольскі» Галіна Валяр’янаўна Валадзько.
Жанчына займала пачэснае месца сярод працаўнікоў саўгаса. Усю сілу, вопыт і кемлівасць аддавала яна любімай справе і дабівалася высокіх паказчыкаў. 

Ад кожнай з замацаваных 13 кароў Галіна надаіла па 3 596 кілаграмаў малака – і заняла 1-е месца ў сацыялістычным спаборніцтве сярод даярак гаспадарак. А на будучы год паставіла перад сабой яшчэ большую задачу.

2.jpg


26 лютага 1981 года 

Спаборнічалі лыжнікі

Піянерскія дружыны раёна спабор­нічалі ў лыжных гонках на прыз газеты «Піянерская праўда».

Пераможцам сярод 8-гадовых школ стала каманда Рытанскай, 2-е і 3-е месцы падзялілі пасялкова-Гудагайская і Дзягенеўская. 

Сярод сярэдніх школ на 1-е месца выйшла Міхалішкаўская школа, Астравецкая і Альхоўская занялі 2-е і 3-е месцы адпаведна.

26 лютага 1991 года 

Адзначылі свята

У кінатэатры «Кастрычнік» (цяперашняя ККЗ «Астравец») адзначылі Дзень Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту.

На мерапрыемства запрасілі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, воінаў-інтэрнацыяналістаў, людзей сярэдняга ўзросту і моладзь.

Пасля выканання ўдзельнікамі Дзяр­жаўных гімнаў СССР і Беларускай СССР з дакладам выступіў райваенкам У.П. Гуртавенка.

А да помнікаў загінулым воінам і  У.І. Леніну ад удзячных нашчадкаў усклалі кветкі.

28 лютага 2001 года 

Будуецца жыллё

Парадавацца за тых, хто атрымаў жыллё, прапаноўвае ў сваім артыкуле А. Усціна.

Нягледзячы на цяжкасці, жыллё ў раёне будуецца. Так, па словах аўтара, здадзены ў эксплуатацыю 2 жылыя дамы агульнай пло­шчай 307 квадратных метраў у Гудагаі і Варнянах, пабудаваныя з дапамогай крэ­дытаў, выдадзеных па «маладзёжным» Указе Прэзідэнта №358.

У Гервяцкім сельсавеце ў вёсцы Вялікія Яцыны ўзведзены жылы дом па Указе №98 «Будаўніцтва на сяле». 

У планах – здача жылля і ў іншых вёсках. 

26 лютага 2011 года 

Тур другі: інтрыга закручваецца

Пра другую гульню раённага чэмпія­нату па інтэлектуальных гульнях ідзе размова ў артыкуле Ніны Рыбік.

Па выніках 2-х гульняў палова каманд-удзельніц апынулася ў лідзіруючай тройцы.

Інтэлектуальныя гульні на той час пра­ходзілі кожны 3-ці панядзелак месяца. Да таго ж у «Што? Дзе? Калі?»  тады яшчэ гулялі каманды райвыканкама, Гудагайскай СШ, падатковай інспекцыі, СШ №1 і праваахоўных органаў.

Гэтая ж была нейкая асабліва вясёлая – пачынаючы ад пытанняў і заканчваючы рэакцыяй каманд на іх. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений