Лёсы Вялікай Айчыннай: на месцы пахавання зямля варушылася

10:06 / 26.02.2021
212
АСТРАВЕЦКІ РАЁН, вёска Побалі

Расказвае жыхарка вёскі Альхоўкі Валянціна Міхайлава:

– Мая бабуля Станіслава Вікта­­раўна Міцкун (у дзявоцтве Сі­да­рэвіч) узгадвала, што за некалькі дзён да вайны на міха­лішкаўскім аэрадроме з’явіліся савецкія самалёты. Жыхары Побаляў хадзілі глядзець, як салдаты скакалі з парашутамі, а потым дапамагалі ваенным маскі­раваць ссе­чанымі бярозка­мі самалёты. А тады наляцелі варожыя – і разбамбілі поле каля вёскі Шуль­нікі. Людзі меркавалі, што немцы палічылі гэтае месца аэрадромам. 

1.jpg

Арцём Міхайлаў з партрэтам прапрабабулі


У другі раз нямецкія бамбар­дзіроўшчыкі вярнуліся ў нядзелю дзесьці апоўдні. Маёй маме было ўсяго 3 гадкі, але яна доб­ра запомніла той дзень. Казала, што гуляла ў пясочку, непадалёк мужыкі ў карты перакідваліся і раптам, нібы стая драпежных птушак, наляцелі самалёты. Людзі кінуліся ўцякаць у канец вёскі. Прабягаючы міма, маму падхапіў сусед, а яна не магла зразумець, чаму вяскоў­цы такія перапужаныя. Пакуль не пачалі бамбіць… 

Стоячы пад свіранам, бабуля з заледзянелым сэрцам назірала, як сыпаліся снарады. Яна казала, што нашых самалётаў у неба паднялося толькі 2 ці 3. Пасля бамбёжкі засталося шмат забітых і параненых – мясцовыя стараліся дапамагчы ім. Усё было знішчана, а пажар тыдзень патушыць не маглі. 

Праз дзень у вёску прыйшлі гіт­ле­раўцы, сагналі людзей, зага­далі выкапаць 2 ямы – і закапалі ў іх памерлых разам з параненымі. Некалькі сутак там зямля варушылася – людзей не падпускалі да гэтага вар’яцкага месца пахавання. Кароў у той бок потым на пасту (паша. – Заўв. аўт.) выгнаць не маглі – яны бушавалі, раўлі, на дыбы ўздымаліся!  

Ведаю ад бабулі, што перад тым зверствам пакалечаныя салдаты паспелі перадаць дакументы забітых аднапалчан і свае адной жанчыне з вёскі. Прасілі, каб яна паведаміла іх родным пра тое, што адбылося. Але  змог гэты чалавек перадаць ці не, не ведаю. 

Праз год, у 1942-м, майго дзядулю Уладзіслава Іва­навіча Міцкуна забралі на вайну, яму было 35. У хаце засталіся жонка і дачка – мая мама. Дзед служыў у Войску Польскім. Паранены, трапіў у палон. Расказваў, што то рускія лячылі, то немцы – неяк вычухаў. Калі вызваліўся з палону, зноў апынуўся на фронце – да Берліна дайшоў. 

2.jpg

Уладзіслаў Іва­навіч Міцкун



Дамоў вярнуўся восенню 1945-га хворым. Уладкаваўся ў калгас паляводам. У 1946-м яшчэ адну дачку з бабуляй нарадзілі, а ў 1954-м памёр – вайна адабрала здароўе.  Такі вось і лёс… 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений