Асцярожна: выхад на вадаём можа прывесці да трагедыі

09:04 / 25.02.2021

На вуліцы пацяплела – пачаў раставаць лёд на вадаёмах. Спадзяёмся, што кожны разумее: тут хаваецца небяспечнасць.

Асабліва актыўна лёд растае пры плюсавой тэмпературы паветра. Выратавальнікі папярэджваюць: хутчэй лёд робіцца небяспечным на рэках, дзе, акрамя паветра, на яго дзейнічае цячэнне.


Лічбы:

Па дадзеных на 15 лютага, з пачатку года ў рэспубліцы патанула 14 чалавек (у Гродзенскай вобласці – 1), у тым ліку 2 – непаўналетнія. Тры загінулых былі ў стане алкагольнага (наркатычнага) ап’янення.

За гэты перыяд выратавана 25 чалавек, сярод якіх 1 – непаўналетні.

За парушэнне Правілаў аховы жыцця людзей на водах папярэджана 2 709 чалавек (77 – у Астравецкім раёне), з якіх 186 – дзеці.


2.jpg

Працягваюцца рэйды па вадаёмах Астравецкага раёна – пра правілы паводзін на лёдзе нагадваюць супрацоўнікі таварыства выратавання на водах, раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутранных спраў, а таксама актывісты БРСМ. Рыбакоў заклікаюць памятаць пра небяспечнасць вясенняга лёду і не рызыкаваць жыццём.

Звяртаемся да бацькоў: нагадайце дзецям, што выхад на вадаёмы можа прывесці да трагедыі.

Дапамажыце!

Калі ўбачылі, што нехта праваліўся пад лёд:

– паведаміце, што ідзеце на дапамогу;

– набліжайцеся да пацярпелага толькі лежачы – каб не праваліцца самому; 

– для выратавання можна выкарыстоўваць дошкі, лыжы, вяроўку, звязаныя адзенне ці рамяні; 

– пацярпелага выцягвайце ў той бок, з якога ён прыйшоў; 

– адвядзіце выратаванага ў цёплае памяшканне, здыміце з яго мокрае адзенне, дайце гарачае піццё.

Калі вы праваліліся пад лёд:

– не панікуйце і клічце на дапамогу;

– скіньце цяжкія рэчы, верхняе адзенне і абутак;

– абапрыцеся на лёд, паспрабуйце закінуць на яго спачатку адну нагу, потым другую – і хутка адкатвайцеся ў бок, з якога прыйшлі.


Звярніце ўвагу

10-15 хвілін знаходжання ў вадзе тэмпературай 2-3°С могуць стаць смяротнымі.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: