Родныя словы пазнавалі выхаванцы ясляў-сада №3

14:01 / 22.02.2021

На працягу тыдня ў астравецкім дзіцячым садку №3 гучала родная мова.

Тэматычныя заняткі і мерапрыемствы, гульні і спевы, выстава кніг, акцыя для бацькоў «Скарбонка родных слоў чароўных» – усе мерапрыемствы былі цікавымі і запамінальнымі.

Выхаванцы малодшых груп слухалі народныя песні і дапаўнялі іх рухамі, знаёміліся з беларускімі народнымі казкамі і з цікавасцю глядзелі тэатралізацыю «Зайкавай хаткі».

2.jpg

Сярэднія і старэйшыя дашкольнікі адправіліся ў віртуальнае падарожжа па Радзіме, гулялі ў беларускія народныя гульні, удзельнічалі ў віктарыне на лепшага знаўцу беларускіх казак і малявалі да іх малюнкі

Несумненна, што гэты тыдзень запомніцца дзецям. І, магчыма, родная мова будзе часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў дамах нашых выхаванцаў.

Ірына ПЕРКА,
загадчык ясляў-сада №3

Текст: Главный администратор