Гісторыя газетным радком: пра што пісала «Астравецкая праўда» ў розныя гады: 18 лютага

10:06 / 22.02.2021
18 лютага 1971 года 

Шчырае дзякуй урачам і сёстрам бальніцы выказваў падпісчык газеты А. Струміла з вёскі Слабодкі:

– У астравецкую бальніцу мяне даставілі ў цяжкім стане. Патрабавалася неадкладная аперацыя. Яна цягнулася некалькі гадзін. На 3-я суткі стала зразумела, што жыццё маё выратавана. 

Ад усяго сэрца выказваю шчырую падзяку ўрачам і сёстрам райбальніцы: хірургам Г.П. Якімовічу і В.Т. Садаўнічаму, медсёстрам К. Радкевіч, М. Кіндар, Г. Шарковіч, В. Сямашка, А. Андраловіч.

19 лютага 1981 года 

Здаваць шклотару заклікаў чытачоў раённай газеты і жыхароў Астравеччыны райспа­жыў­саюз.

2.jpg


У заметцы гаварылася, што шклопрыёмныя пункты і магазіны спажывецкай кааперацыі па продажы тавараў паўсядзённага попыту прымаюць у неабмежаванай колькасці бутэлькі ёмістасцю 0,25, 0,5, 0,7 і 0,8 літра, а таксама слоікі ёмістасцю 0,2, 0,25, 0,5, 1, 2, і 3 літра.

19 лютага 1991 года 

Прэстыжнасць справы каваля 

Валодзя Кяжун, каваль механічных майстэрань калгаса імя Карла Маркса, адзін з маладых работнікаў мехсектара. 

1.jpg


«Пасля заканчэння Варонскай школы хлопец застаўся ў калгасе. Справу сваю ён ведае добра – пра гэта можна меркаваць па яго спрытных, зладжаных, хуткіх рухах падчас працы».

Пра гэта сведчыць і тое, што маладога работніка за сумленнасць і працавітасць паважаюць старэйшыя калегі. 

17 лютага 2001 года 

Каб без «раёнкі» не застацца – не забудзься падпісацца

Аформіць падпіску на раённую газету на ІІ квартал заклікала жыхароў Астравеччыны тагачасны галоўны рэдактар Ніна Рыбік.

«Спадзяёмся, што выбіраючы са 100 выданняў адно сваё, вы, як і ў мінулы раз, не забудзеце пра «Астравецкую праўду», бо гэта адзіная газета, якая сапраўды ваша, яна расказвае пра жыццё раёна – наша з вамі жыццё!»

19 лютага 2011 года 

Здаровая – прыгожая – шчаслівая

Размова ў артыкуле пад такой назвай ішла пра жанчын.

Карэспандэнт газеты Вольга Шоў­кун гутарыла з раённым акушэр-гінеколагам Святланай Ніка­лаен­ка пра створаныя ў бальніцы ўмовы, лячэнне жаночых хвароб і нара­джэнне дзяцей. Урач пажадала жанчынам беражліва ставіцца да свайго здароўя ў любым узросце.

– Я вельмі хацела б, каб нашы жанчыны былі самымі здаровымі, прыгожымі і шчаслівымі. І каб кожная абавязкова пазнала шчасце мацярынства, – сказала напрыканцы інтэрв’ю Святлана Георгіеўна.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: