Далікатэсы ад паляўнічай гаспадаркі

08:25 / 22.12.2011

У рэспубліцы павышаецца попыт на прадукцыю паляўнічай гаспадаркі, у прыватнасці на здабытую дзічыну.


Паляўнічая гаспадарка Астравецкага лясгаса з’яўляецца адным з перспектыўных напрамкаў работы прадпрыемства, таму стараецца заўсёды ісці ў нагу з часам. На мінулым тыдні лясгас адправіў 8 разабраных тушаў казуляў на паляўнічагаспадарчае прадпрыемства “Белдзяржпаляўніцтва” для рэалізацыі на выстаўках-кірмашах гэтай далікатэснай і экзатычнай прадукцыі. Дарэчы, сярод драпежных капытных жывёл па смакавых асаблівасцях вельмі цэніцца менавіта мяса казулі.


Вольга ШОЎКУН.