Районная библиотека ждёт читателей по новому адресу

08:53 / 19.02.2021
Дзяржаўная ўстанова культуры «Астравецкая раённая бібліятэка» змяніла месца прапіскі. Цяпер яна знаходзіцца на вуліцы Энергетыкаў, 2. Кантактныя тэлефоны: 70-3-35, 79-0-03.

Каменціруе намеснік дырэктара бібліятэкі Наталля Ачарэтава:

1.jpg

– Мы пераехалі ў шмат­функцыянальны комп­лек­с. Знайсці нас прос­та: цэнтральны уваход, 2-гі па­верх. Памяшканне бібліятэкі – і асаб­ліва чытальная зала, дзе з’явяцца 3 камп’ютарных месцы для чытачоў, – прасторнае і светлае. Дарэчы, нашы заўсёднікі прыходзілі сюды за кнігамі яшчэ да канчатковага пераезду бібліятэкі – мы адначасова працавалі і па старым адрасе, і тут.

Падзялюся навіной: у нас ёсць дзіцячы пакой. Бацькі змогуць пакінуць дачку ці сына на гадзіну-другую, пакуль будуць занятыя ў цэнтры. З дзецьмі бібліятэкары правядуць гульні, пакажуць ім мульцікі. 

2.jpg

Хачу запэўніць, што ўсе традыцыйныя сустрэчы, якія ладзіла бібліятэка, па-ранейшаму заста­нуцца. Разумеем, што, напрык­лад, удзельнікам клуба «Актыўнае даўгалецце» будзе няпроста прыйсці да нас – арганізуем падвоз.  




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 



Текст:
Фото: Светлана Фёдорова