Астраўчане расказалі пра родную мову і дарагія сэрцу словы

12:17 / 21.02.2021
Анастасія Чак, аг. Гервяты:

Анастасія Чак.jpg

– Хоць у нашай краіне афіцыйна ўжываюцца 2 мовы, роднай лічу беларускую – бо на ёй размаўлялі нашы прадзеды. Вядома, у кожнай мясцовасці свая гаворка, але ў ёй пераважаюць беларускія словы. 

На жаль, многія размаў­ляюць па-руску, нават дзеці, якія вучацца ў беларуска­моўных школах, а хацелася б часцей чуць родную мову – яна ў нас такая прыгожая і мілагучная. 

А самае роднае, самае пяшчотнае для мяне слова «матуля».

Аляксандр Ядзевіч, г. Астравец:

Аляксандр Ядзевіч.jpg

– Роднай лічу беларускую, бо на ёй думаю, гэта мова маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, мова, якую я чуў з калыскі і на якой вучу цяпер размаўляць сына. Гэта мова адлюстроўвае ментальнасць беларусаў, робіць наш народ адметным ад іншых.  

У паўсядзённым жыцці карыстаюся і рускай мовай – часцей даводзіцца па працы.

У мяне ёсць 2 любімыя беларускія словы: «матуля» і «каханне».  Матулю ўзгадваю і ў самыя светлыя, хвалюючыя хвіліны, і ў самыя цяжкія.  І без кахання, лічу, чалавеку ніяк. Падабаецца, што ў нашай мове гэта пачуццё названа асобным словам, а для азначэння сімпатый, прыхільнасці, адданасці ёсць іншае – «любоў».

Лізавета Васілевіч, г. Астравец:

Лізавета Васілевіч 1.jpg

– Беларуская – гэта родная мова.  Ад бабулі з дзядулем часта чую яе – яны па-іншаму і не гавораць. А мы з бацькамі размаўляем на рускай, ды і ў магазіне, напрыклад, калі трэба да прадаўца звярнуцца, то скажу па-руску. 

Мне падабаецца наша мова, я і ў алімпіядзе «Буслік» па беларускай мове ў мінулым годзе ўдзельнічала – 1 месца заняла. Добра гавару па-беларуску, бо разумею сэнс слоў.  Увогуле ў беларускай і рускай мовах шмат падобных слоў, да прыкладу, «дзяўчынка» – «девочка», «ластаўка» – «ласточка», але ёсць і адметныя, уласцівыя толькі роднай мове.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 


Текст: