Піянерскі КВІЗ: альхоўцы ў ліку прызёраў

14:03 / 18.02.2021

Больш за год дзіцячы інтэлектуальны рух, які актыўна развіваўся ў нашым раёне, быў паралізаваны – з-за каронавіруса. Цікавую альтэрнатыву «Што? Дзе? Калі?» аматарам пашавяліць звілінамі прапанаваў цэнтральны савет Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі – анлайн-гульню «Піянерскі КВІЗ».

Дзецям трэба было адыграць 6 тураў па 6 пытанняў у кожным плюс прапанавалі рызык-тур, дзе паставіўшы на кон ад 1 да 3-х балаў, удзельнікі маглі альбо іх пакласці на свой рахунак альбо пазбавіцца пэўнай колькасці заробленых ачкоў.

– Гулялі каманды піянераў і акцябрат, заданні для іх былі рознымі па складанасці і тэматыцы: сусветная літаратура, спорт, навука, сяброўства і г.д. – у асноўным усе на логіку, – расказала старшыня раённага савета БРПА Дзіяна Кісель. – Мадэратарам раённага этапу КВІЗу была я. На азначаны час удзельнікам адкрывала доступ да блока пытанняў, адказы на якія, дзеці павінны былі адаслаць мне. Па водгуках, такі фармат гульні «зайшоў».

1.jpg

У групе піянераў удзельнічала 7 каманд з Міхалішкаўскай, Рымдзюнскай беларускай, Альхоўскай і гарадскіх школ. Першае месца занялі інтэлектуалы Альхоўскай СШ, 2-е – СШ №2, а 3-е – Міхалішскаўскай СШ.

Самымі азартнымі аказаліся піянеры СШ №1: ва ўсіх 3-х рызык-турах яны ставілі максімальную колькасць балаў, але, на жаль, ні адзін не адолелі, змінусаваўшы на 9 ачкоў.

За пуцёўку ў паўфінал змагаліся і акцябраты – з гарадскіх, Гервяцкай, Гудагайскай і Варонскай школ.

Пераможцам у гэтай групе стала каманда СШ №3, 2-е месца ў Гудагайскай СШ, а 3-е – у СШ №2.

Да слова, ні піянеры, ні акцябраты не «затрунілі» ніводнага пытання.


З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Павел Маркун, трэнер каманды СШ №2:

Павел Маркун.jpg

– Цудоўная гульня. Вельмі якасным атрымаўся КВІЗ. З вялікім задавальненнем будзем удзельнічаць у наступным годзе. Настолькі захапляльным быў кантэнт, што нават прызы не патрэбны, сама гульня стала падарункам.

Нядаўна пераможцы раённага этапу – альхоўскія піянеры і акцябраты СШ №3 – прадставілі наш раён на абласным этапе гульні. І інтэлектуалы з Альхоўкі ў чарговы раз пацвердзілі, што яны лепшыя, паклаўшы “бронзу” ў скарбонку асабістых дасягненняў. Між іншым, нашы землякі “нашчоўкалі” 31 бал і адсталі ад пераможцы турніру ўсяго на 2 ачкі.


Дар’я Свешнікава, каманда «Галаваломка» Альхоўскай СШ; дала найбольш правільных версій:

Даря Свешнікава.jpg

– Абласны этап гульні праходзіў па відэасувязі – усе каманды бачылі адна адну. Схема была такой: 36 пытанняў, дасылалі па 1 заданню – друкуеш на яго адказ і адпраўляеш і рабіць гэта трэба было хутка, здавалася, што вельмі мала часу даюць. Пытанні былі даволі складанымі, шмат – на веды, аднак мы нядрэнна справіліся, бо ў нашай камандзе кожны адказвае за нейкі накірунак, таму прыслухоўваліся ў першую чаргу да «эксперта». Мне больш падабаецца фармат анлайн: камфортней сябе адчуваеш, калі вакол ніхто не шуміць, не абмяркоўвае, не бачыш і не чуеш чужых эмоцый – гэта часта адцягвае ўвагу.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 



Текст:
Фото: з архіва піянерскіх дружын