Марш на ёлачны кірмаш!

16:18 / 16.12.2011

З 19 снежня можна ўжо актыўна рыхтавацца да Новага года – Астравецкі лясгас распачынае традыцыйны ёлачны кірмаш.


У Астраўцы навагоднія прыгажуні будуць прадавацца каля кінаканцэртнай залы, у мікрараёне Валадарскага, а таксама ў лясніцтве. Вы зможаце купіць сапраўдную пушыстую і пахучую елку па наступных цэнах:
елкі вышынёй да 1 м – 25 000 рублёў;
вышынёй да 2 м – 29 000 рублёў;
вышынёй да 3 м – 37 000 рублёў.

А вось аматарам дармовага хлеба хацелася б нагадаць, што напярэдадні навагодніх святаў будзе арганізавана ўзмоцненая ахова ляснога фонду і за незаконна спілаваную елачку давядзецца заплаціць штраф да 50 базавых велічынь – гэта значыць, да 1 млн. 750 тыс. рублёў.


Вольга ШОЎКУН.