Актывісты «Белай Русі» на дыялогавай пляцоўцы сустрэліся з уладамі

11:38 / 05.02.2021

Удзел у дыялогавай пляцоўцы прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла, які адзначыў, што пазіцыя прадстаўнікоў аднаго з самых шматлюдных грамадскіх аб’яднанняў краіны абавязкова будзе ўлічана пры аналізе пытанняў, якія паступаюць у парламент з усіх регіёнаў.

2.jpg

Партыя. Ці трэба?

Адным з асноўных пытанняў, вынесеных на абмеркаванне актывам грамадскай арганізацыі, было магчымае пераўтварэнне ў палітычную партыю. Старшыня раённай арганізацыі Ірына Раткевіч адзначыла, што па колькасці членаў і грамадскіх спраў «Белая Русь» даўно да гэтага «дарасла». А калі сэнсу ў такой рэгістрацыі няма, то правільным падаецца хоць бы варыянт раздзялення накірункаў, па якіх працуюць усе грамадскія аб’яднанні: да прыкладу, БРСМ можа займацца маладзёжнай палітыкай, саюз жанчын – жанчынамі і ўсім, што з імі звязана, і гэтак далей.

– Хадзіць па адной і той жа дарожцы да адных і тых жа людзей у той час, як з поля зроку выпадаюць іншыя пытанні, якія таксама патрабуюць увагі, мне падаецца няправільным, – выказала думку Ірына Фёдараўна.

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, увесь свет шматпартыйны – і наша краіна абавязкова да гэтага прыйдзе. Партыя мае правы, якімі не можа пахваліцца грамадская арганізацыя. Аднак і аб’яднанні выконваюць функцыі, якія недаступныя партыям.

Пакараць нельга памілаваць

Адно з самых складаных пытанняў маральна-этычнага характару, якое актыўна абмяркоўваецца сярод калег, родзічаў і ў сацыяльных сетках, – смяротнае пакаранне. Адмяніць ці ўсё ж захаваць за дзяржавай права прымяняць вышэйшую меру пакарання і для якой катэгорыі парушальнікаў закона? Што дае адмена пакарання для Беларусі ў вырашэнні эканамічных пытанняў з краінамі Еўропы? На што яго замяніць, у якіх умовах і на якія сродкі ўтрымліваць асуджанага? Пытанняў прагучала шмат, аднак адназначнага адказу на іх прысутныя даць не змаглі.

1.jpg

– Гэта неймаверна складана: вырашаць, каму жыць, а каго адправіць на смерць, нават калі даказана, што чалавек гэтага заслугоўвае, – падвяла вынік Святлана Куцько.

Сям’я ўсяму аснова

Роля сям’і ў выхаванні дзяцей сёння зведзена да нуля – прыйшоў час біць трывогу, – адзначыў Генадзь Бычко. І з гэтым пагадзіліся ўсе.

Тэма падалася актуальнай яшчэ і таму, што большасць тых, хто сабраўся ў зале, цесна працуюць з сем’ямі. Менавіта таму яны паднялі і пытанне ўплыву Дэкрэту №18, п’янства бацькоў і іх адказнасці перад дзецьмі і дзяржавай.

Кароткай ніткай з гэтымі пытаннямі звязана дапамога людзям з алкагольнай залежнасцю, дармаедства і догляд за састарэлымі бацькамі.


МЕРКАВАННЕ

Віктар Свіла, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

– Не пагаджуся з думкай, што, каб абмяркоўваць змены ў Канстытуцыі, яе неабходна ідэальна ведаць. Канешне, асноўнымі момантамі валодаць трэба, аднак задача неабыякавага чалавека – прапанаваць сваё бачанне сітуацыі, свой варыянт змяненняў. Збяруць іх у адно, абгрунтуюць у рамках заканадаўства спецыялісты сферы юрыспрудэнцыі.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович