Пераможцы рэдакцыйных конкурсаў атрымліваюць падарункі і дыпломы

11:48 / 04.02.2021

«Астравецкая праўда» працягвае ўзнагароджваць пераможцаў рэдакцыйных конкурсаў.

Нагадаем, напярэдадні Новага года нашы чытачы сталі ўдзельнікамі некалькіх конкурсаў, майструючы ёлачныя цацкі, паштоўкі, пішучы віншаванні і здымаючы відэаролікі. На працягу года жыхары раёна пазнавалі Астравеччыну і адгадвалі задуманы намі аб’ект, а таксама стваралі творы, прысвечаныя нашаму таленавітаму земляку Казіміру Сваяку. Вынікі ўсіх гэтых конкурсаў падведзены – яны былі надрукаваны ў газеце і на нашым сайце.

Многія пераможцы і прызёры ўжо завіталі ў «раёнку», да некаторых мы наведаліся самі.

Так, ужо атрымалі падарункі спецыялісты Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія запісалі цудоўнае навагодняе відэавіншаванне. У дадатак да рэдакцыйнага дыплома, кіраўнік гэтай установы атрымаў сертыфікат ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», які Святлане Куцько ўручыла Ірына Раткевіч.

1.jpg


На днях у рэдакцыю зазірнула і Паліна Янкойць – дзяўчынка стала пераможцай трох рэдакцыйных конкурсах і была ўзнагароджана Дыпломамі і падарункамі ад «Астравецкай праўды» і раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».

2.jpg


Алег Драган, Люцыя Мацкевіч, Караліна Заянчкоўская, Дзяніс Грынкевіч, раённы камітэт ГА БРСМ ужо ўзнагароджаны Дыпломамі ад «раёнкі». А тым, хто яшчэ не атрымаў нашы дыпломы і падарункі, нагадваем: зазірніце ў «Астравецкую праўду» – вас чакаюць узнагароды.

3.jpg

Алег Драган


4.jpg

Караліна Заянчкоўская


5.jpg

Дзяніс Грынкевіч







Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: