Вынікі конкурсу на лепшую навагоднюю цацку

12:19 / 15.12.2011
Падведзены вынікі конкурсу сярод устаноў адукацыі на лепшую навагоднюю цацку для гарадской ёлкі.

Да Новага года яшчэ амаль месяц, а школьнікі ўжо змайстравалі навагоднія цацкі для ўпрыгожвання галоўнай ёлкі раёна. Зразумела, што большасць цацак, якія будуць на ёй вісець, – закупленыя, але будуць сярод іх і зробленыя рукамі вучняў і настаўнікаў. Чаго каштуюць толькі іх назвы! “Салодкая ўцеха”, “Анёл дабрыні”, “Зорны ліхтарык”, “Калядная зорка”, “Сімвал года”, “Дзівосныя самаробкі” і шмат іншых.
Журы назвала самую прыгожую цацку, яе вырабілі школьнікі з гімназіі №1 – яны і атрымалі дыплом за першае месца. На другім месцы – цацкі з цэнтра пазашкольнай работы, Мальскага НПК і Рымдзюнскай школы з беларускай мовай навучання. На трэцім – з СШ №1 г.п. Астравец, Гудагайскай, Спондаўскай і Трокеніцкай школ.
Навагоднімі ўпрыгожваннямі, зробленымі рукамі дзяцей, астраўчане змогуць палюбавацца падчас калядных і навагодніх святаў, калі і будзе ўстаноўлена галоўная ёлка.


Алена ЯРАШЭВІЧ.