«Птушкі ля кармушкі»: пакармілі і палічылі

11:46 / 26.01.2021
Першакласнікі Альхоўскай школы далучыліся да акцыі «Птушкі ля кармушкі». 

Каб паўдзельнічаць у ёй, трэба было падлічыць віды і колькасць птушак ля сваёй кармушкі на працягу адной гадзіны і даслаць звесткі арганізатарам. 

Кармушкі вучні майстравалі разам з бацькамі. Паласавацца кормам прыляцелі сойкі, вераб’і, сініцы і снегіры. 

1.jpg


У выніку ў дзень акцыі за гадзіну мы налічылі 5 соек, 15 снегіроў, 30 вераб’ёў і 18 сініц.

Мы і далей будзем карміць  птушак і сачыць за іх паводзінамі. Далучайцеся і вы!

Валянціна МІХАЙЛАВА,
настаўніца Альхоўскай СШ



Текст: Главный администратор