Што адбылося ў КСУП «Міхалішкі»

10:23 / 22.01.2021

У адной з сацыяльных сетак карыстальнік пісаў аб тым, што ў КСУП «Міхалішкі» адбылося надзвычайнае здарэнне: быццам бы замерзла і здохла некалькі кароў.

Каб высветліць, што ў гаспадарцы адбылося на самой справе, наш карэспандэнт звярнуўся за тлумачэннямі да кіраўніцтва і спецыялістаў гэтага сельскагаспадарчага прадпрыемства.

– Размешчаная ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» інфармацыя цалкам не адпавядае рэчаіснасці, – патлумачыў дырэктар КСУП «Міхалішкі» Аляксей Паўлоўскі. – У суботу, 16 студзеня, 2 каровы былі адпраўлены на прамысловую перапрацоўку з-за гінекалагічнай хваробы. Буйная рагатая жывёла перыядычна падлягае выбракоўцы, а вытворчае выбыццё кароў – натуральны для малочна-таварных комплексаў, як для жывёлагадоўлі ў цэлым, працэс.

4.jpg

Па словах галоўнага ветэрынарнага ўрача гэтай гаспадаркі Таццяны Мешкель, жывёлы знаходзіліся на лячэнні на працягу 2-х тыдняў, але станоўчага выніку гэта не дало, таму было вырашана адправіць іх на забой.

Загадчыка малочна-таварнага комплексу «Маркуны» КСУП «Міхалішкі», адкуль і былі «спісаныя» рагулі, Святлану Кісель карэспандэнт папрасіў патлумачыць: якая тэмпература паветра была ў жывёлагадоўчых памяшканнях, калі слупок тэрмометра на вуліцы апускаўся да –20˚С, і ці праўда, што на іх комплексе замерзла некалькі кароў.

– Ніхто ў нас не замярзаў. У якім стане павінна быць карова, каб замерзнуць? – эмацыйна адрэагавала загадчык. – Варта разумець, што жывёла знаходзіцца не на вуліцы, а ў памяшканні.

За тлумачэннямі, ці можа карова замерзнуць пры –20˚С, мы звярнуліся ў Астравецкую раённую ветэрынарную станцыю.

– Нават пры –30˚С буйная рагатая жывёла не замерзне, – расказала начальнік райветстанцыі Наталля Назарава. – Больш таго, ёсць метад халоднай гадоўлі цялят. Пасля абсыхання яны пераводзяцца на вуліцу ў індывідуальныя дамкі. Каб маладняк рос і развіваўся, галоўная ўмова – сухая падсцілка, адсутнасць скразнякоў і выпойванне цялят цёплымі вадой і малаком.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: