У Стары Новы год выхаванцы прытулка сустрэліся з Дзедам Марозам і Снягуркай

14:09 / 14.01.2021

Калядныя святы мінулі, а сюрпрызы засталіся. Напярэдадні Старога Новага года выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку трапілі ў сапраўдную казку – дапамаглі ім гэта зрабіць Дзед Мароз (Марына Садоўская) і Снягурка (Вольга Урбановіч) з аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Варняны.

IMG_1941.jpg

У прыгожа аздобленай зале дзяцей сустракала Людміла Кухарэвіч. Разам з ёй хлопчыкі і дзяўчынкі загадалі каля чароўнага дрэўца жаданні, якія, верыцца, абавязкова збудуцца.

IMG_1890.jpg

Новы год, нават калі ён Стары, немагчыма ўявіць без Дзеда Мароза. Дзеці гучна паклікалі яго і Снягурку. З дзядулем і яго ўнучкай яны вадзілі карагоды, танцавалі, адга двалі загадкі, чыталі вершы і спявалі навагоднія песні. Звонкім дз іцячым смехам поўнілася зала. Ігратэка скончылася дыскатэкай – на памяць пра навагоднюю сустрэчу Дзед Мароз уручыў кожнаму дзіцяці падарунак.

IMG_1922.jpg

IMG_1946.jpg

IMG_1898.jpg

IMG_1921.jpg






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич