Хадзіць па Калядзе святар не будзе

12:17 / 06.01.2021
Паводле распараджэння біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча наконт аплаткавых сустрэч і каляднага наведвання сем’яў, традыцыйныя пастырскія візіты ў дамы прыхаджан могуць адбывацца ў выключных выпадках і з захаваннем рэкамендацый  Міністэрства аховы здароўя і раней выдадзеных распараджэнняў касцёльных уладаў. Аднак гэта не азначае, што вернікі застануцца без супольнай малітвы і благаславення.

1.jpg


Альтэрнатыву даўняй хрысціянскай традыцыі, калі ксёндз  ходзіць па Калядзе, прапанавалі прыхаджанам астравецкай парафіі Святых Космы і Даміяна.
 
Як асвяціць дамы і атрымаць благаславенне святара, расказаў карэспандэнту «АП» дэкан Астравецкага дэканата ксёндз-канонік Юзаф Багдзевіч:

– З прычыны эпідэміі каронавіруса ў гэтым годзе Календы не будзе – каб не спрыяць распаўсюджванню хваробы. Аднак такая змена не азначае, што дамы застануцца не асвечанымі і што за іх насельнікаў Касцёл не памоліцца. У нашым храме з панядзелка па суботу ўключна ідуць вечаровыя імшы – пачатак у 18 гадзін, – на кожнай з якіх мы молімся за жыхароў асобных вуліц горада і вёсак, што ўваходзяць у парафію Святых Космы і Даміяна. Вернікі маюць магчымасць далучыцца да супольнай малітвы, асвяціць ваду і, прыйшоўшы дамоў, разам з усімі членамі сям’і памаліцца, пацалаваць крыжык, а потым самастойна асвяціць жыллё. Крыху сумныя атрымліваюцца Календы, але нічога не зробіш – час такі.

2.jpg


Выключэннем для пастырскага наведвання можа быць асабістае жаданне гаспадара: калі чалавек мае патрэбу, каб святар асвяціў жыллё, тады ў індывідуальным парадку можна звярнуцца з такой просьбай да ксяндза, і ён прыйдзе, але пры ўмове, што члены вашай сям’і здаровыя.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Рита Дремо