Са святам Божага Нараджэння!

08:16 / 25.12.2020

Дарагія астраўчане і госці Астравеччыны!

Ад усяго сэрца віншую вас са святам Божага Нараджэння!


У таямніцы ўцелаўлення Пан Бог паказвае нам сваю чулую любоў, прыніжаючы сябе да нашай мізэрнасці, каб быць Эмануэлем – Богам з намі.

Няхай бязмернасць гэтай Божай любові напаўняе сэрцы ўдзячным здзіўленнем, бязмежнай радасцю і дзіцячым даверам. Няхай народзіць у нас гарачае жаданне дзяліцца любоўю з кожным, каго сустракаем на  жыццёвым шляху.

Жадаю паўнаты радасці, супакою духу, надзеі і аптымізму на свята Божага Нараджэння, а таксама шчодрасці ўсялякіх ласкаў у надыходзячым Новым годзе!

З малітвай біскуп Гродзенскі
Аляксандр Кашкевіч


Текст: Главный администратор