Пытанне рэпарцёру: калі пачне працаваць гарадская лазня

13:12 / 29.11.2011

Пасля таго як адбыўся пажар у жаночым аддзяленні гарадской лазні, пытанне, калі яно пачне працаваць, стала для аматараў лёгкай пары самым актуальным і злабадзённым.


Вось і зусім нядаўна ў рэдакцыю газеты патэлефанавала жыхарка Астраўца, каб пацікавіцца, калі ўсё ж такі будзе адрамантавана жаночая парылка ў гарадской лазні.
За адказам на пытанне мы звярнуліся да начальніка РУП ЖКГ Аляксандра Браніслававіча Стурліса. І вось што даведаліся:
– Работы ў гарадской лазні ўжо вядуцца. Нашы рабочыя завяршаюць рамонт мыйнага аддзялення і раздзявалкі. Потым прыйдзе чарга жаночай парылкі. Рамонт у парылцы плануем закончыць да 25 снежня. Таму Новы год можна будзе сустракаць у лазні!


Каля тэлефона дзяжурыла Алена ЯРАШЭВІЧ.