У Астраўцы прайшла дыялогавая пляцоўка

16:42 / 11.12.2020

Дыялогавая пляцоўка сабрала прадстаўнікоў парламента, выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзаў і грамадзянскіх актывістаў на базе Астравецкага доследнага лясгаса. Да слова сказаць, падобны фармат работы новы для нашага раёна, аднак аказаўся дастаткова прадукцыйным. Падчас сустрэчы, якая працягвалася каля 3 гадзін, уздымаліся розныя пытанні, абмяркоўваліся тыя прапановы, якія могуць стаць асновай канстытуцыйнай рэформы, разглядаліся праблемы і перспектывы развіцця сацыяльнай сферы, эканомікі, экалогіі і іншыя.

Гаспадару аграэкасядзібы «Хутар «Камарышкі» Аляксандру Дарашэвічу была ўручана ганаровая грамата ад аблвыканкама за развіццё агратурызму.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

Дарэчы, дыялогавыя пляцоўкі праходзяць па ўсёй краіне. Тэмы розныя – ад рэфармавання галоўнага Закона краіны да маладзёжнай палітыкі.

Больш падрабязна пра пытанні, якія абмяркоўвалі на гэтай сустрэчы, чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич